?

Log in

No account? Create an account

пра злога аспіранта і іншыя казкі
зіма2
veragodna
1 Казка пра прафесара-лапуха і злога аспіранта.

Адзін аспірант не любіў свайго навуковага кіраўніка. Аднойчы аспірант вырашыў адпомсціць прафесару і прынцыпова не чытаць яго заўвагі да артыкула.



2 Казка пра вялікія зубы.

яшчэ чатыры казкіCollapse )

сучаснае фінскае мастацтва: everything is art. everything is politics
зіма2
veragodna
Пасля наведвання музея "Кіясма" разумееш,  што асноўнае пачуццё сучаснага фінскага мастацтва - адмаўленне. Нягледзячы на поўны плюралізм меркаванняў, мастакоў аб'ядноўвае адно - яны супраць. Супраць сацыялізму і супраць капіталізму, супраць роўнасці палоў і супраць дамінавання мужчын над жанчынамі і наадварот, супраць глабалізму і супраць сепаратызму, супраць сексуальнай заклапочанасці і супраць сексуальнай заняволенасці...
Карацей, кожны знойдзе нешта сугучнае сваім поглядам. І галоўнае. Чапляе. Вас могуць перапаўняць самыя розныя эмоцыі, але абыякавымі вы не застанецеся, абяцаю.

Лэтс гоў, гайз. Запрашаю ў "Кіясму".

Не спяшайцеся пракручваць загалоўнае фота. Прачытайце выкладзеную правадамі гісторыю дэпрэсіўнага клоуна Рональда, якому не здолеў дапамагчы нават доктар (дарэчы, тое, што гэта тэкст, а не арабская вязь, я заўважыла толькі дома).



Адзінае, што мне не спадабалася ў музеі, - гэта адсутнасць узроставага цэнзу наведвальнікаў.
Ужо назва першай выставы "Life is a bitch, baby..." сведчыць пра небяспечнасць уздзеяння такога роду мастацтва на неакрэплыя мазгі. А многія прыходзяць сюды з дзецьмі. Лесвіца, дарэчы, таксама файны арт-аб'ект - бачыце лічбы?

чытаць і глядзець далейCollapse )

хельсінкі-3. у пошуках аўтэнтыкі і рускі след
зіма2
veragodna
Ну, не можа, не можа так быць, каб у Хельсінкі не знайшлося чаго-небудзь аўтэнтычна-экзатычнага, падумалі мы, і накіраваліся да набярэжнай. У Хельсінкі жа ёсць мора!

І хоць Фінскі заліў пры сустрэчы павярнуўся к нам "лёдам" і мог бы стаць натурай для новага блокбастэра "Выжыўшыя ў Суомі", мора і ў Хельсінкі мора - не залюбавацца ім немагчыма.



Шчыра прызнацца, больш за ўсё я хацела наведаць крэпасць Свеаборг 1748 года - аб'ект сусветнай  культурнай спадчыны, прызнаны ЮНЕСКА (фота не маё). Свеаборг раскінуўся на шасці астравах і з'яўляецца напамінам пра шведскі перыяд гісторыі краіны.

чытаць і глядзець далейCollapse )

хельсінкі-2. ежа духоўная і фізічная
зіма2
veragodna
Сёння я раскажу вам пра тое, што хвалюе кожнага - цэны і ежу ў Хельсінкі :).
Але спачатку пра ежу духоўную.

Жыхары фінскай сталіцы, паўздыхаўшы над той небагатай гісторыка-архітэктурнай спадчынай, што засталася ім ад продкаў, прадпрымальна вырашылі стварыць сваё турыстычнае шчасце ўласнымі рукамі. Так у 1969 годзе ў скале фіны высеклі царкву з невымоўнай назвай Тэмппеліаукіо. Увогуле, нават самае павярхоўнае знаёмства з фінскай мовай пераканала мяне, што, вывучаючы яе, можна лёгка зламаць рот.

Над зямлёй бачны толькі купал з вокнамі (вы іх бачыце на фота).



У гэтым бункеры антыд'ябальскай абароны, як называць Тэмппеліаукіо самі фіны, усталяваны арган, хаця сцены царквы звычныя да хард-рока ды хэві-метала, пад кампазіцыі якіх тут нярэдка адбываюцца царкоўныя спевы.
Я б многа аддала, каб папрысутнічаць на такой месы. А мой невылечны аматар АС/ DC - яшчэ больш :).

чытаць і глядзець далейCollapse )

хельсінскі крэатыў, або "в такую погоду хорошо повеситься..."
зіма2
veragodna
Я не ведаю, як Хельсінкі з яго геаграфічным месцазнаходжаннем, халодным кліматам, касмічнымі цэнамі, мінімальнай колькасцю гістарычных помнікаў і дэпрэсіўнай архітэктурай мог стаць месцам паломніцтва турыстаў, але факт застаецца фактам.

Эстэтыка гарадской забудовы фінскай сталіцы нагадвае мне нешта сярэдняе паміж цэхам і казематамі.



чытаць і глядзець далей...Collapse )

я заўсёды ведала, што дзед мароз - казёл!
зіма2
veragodna
Кожны школьнік вам скажа, што сапраўдны Дзед Мароз жыве ў Лапландыі, а астатнія белабародыя дзяды проста "на него работают" (с).
Але мала хто ведае, як сапраўдны Дзед Мароз выглядае, бо яго місія - быць, хаця б і адзін дзень на год, незаўважным і ўсюдыісным.
Вось ён, фінскі аўтэнтычны Мароз.



Не, не той, што ў чырвонай шапцы, а гэты, махнаты, з пячэнькай у роце, якой яго частуе святы Мікалай :).

Ёулупукі, фінскі Дзед Мароз, у перакладзе азначае "ёльскі казёл", і першапачаткова менавіта ён на Каляды наведваў дзяцей і дарослых. Такія наведванні, зазначу, маглі скончыцца інфарктам, бо ў маладосці ёулупуккі быў тролем і троліў непаслухмяных дзяцей, выкарыстоўваючы свае рогі ў якасці шыбеніцы, на якіх падвешваў іх непаслухмяныя цельцы. Бачыце, вісяць? Merry X-mas, baby, і салодкіх сноў у навагоднюю ноч.

прыбярыце дзяцей ад экранаўCollapse )

фінскія загадкі: фаўна і НЛА
зіма2
veragodna
Пакуль я разбіраю фота ды чамаданы, праявіце-ка, сябры, сваю кемлівасць і адгадайце дзве загадкі.

Першая.
Я прывезла з Хельсінкі традыцыйны фінскі сувенір. Ведаю, прывозіць саломку ў Беларусь - гэта тое самае, што ехаць у Фінляндыю са сваім снегам. Але вы яшчэ нашага роднага саламянага павука гіганцкіх памераў не бачылі ў Нацыянальным музеі Фінляндыі. Майму здзіўленню не было межаў, я вам пасля пакажу гэтую істотціну.

Вернемся да нашай загадкі. Адгадайце, хто гэта і якую ролю гэтая істота адыгрывае ў культуры Фінляндыі? Паверце, вы ўсе дакладна ведаеце адказ.



Пытанне нумар два. Вы верыце ў НЛА? Калі не, дапамажыце апазнаць тое дзіўнае, што мне ўдалося сфатаграфаваць у небе над Латвіяй.

НЛА ці не?Collapse )

з'явілася, не запылілася :)
зіма2
veragodna
З Новым годам, сябры!

Чытаю справаздачы і не стамляюся здзіўляцца вашай вынаходлівасці і разнастайнасці спосабаў святкавання Новага года: хто ў гольфклубе, хто ў басейне, хто ў іншай краіне. Мой Новы год на фоне гэтага быў стандартны-прыстандартны, карацей, вам наўрад ці будзе цікава. Лепш пакажу што-небудзь... хоць трошкі нестандартнае.

Калядны вянок, да прыкладу, можна, як піццу, зрабіць з таго, што ёсць пад рукамі. Скажам, з такіх немудрагелістых дэталяў, як яблыкі і дугі для парніка (мама яшчэ не ведае пра беззваротную страту сваёй агароднай маёмасці :), можа атрымацца нешта даволі сімпатычнае.



яшчэ дзесяць фотаCollapse )

і як пасля гэтага не паверыць у лёс
восень
veragodna
...Шчанюк бег проста па шашы, нават не спрабуючы ўхіліцца ад колаў бясконцых машын, якія гучна сігналілі малому, ад чаго яму рабілася яшчэ страшней. Агаломшаны незнаёмымі гукамі, ён прыціснуў вушы і бег з усяе моцы, нічога не бачачы перад сабой, акрамя шэрай асфальтавай паласы. Было бачна, што шчанюк заблукаў, але каму з уладальнікаў дарагіх аўто ёсць справа да бязроднай, няхай і смешна-сімпатычнай, жывёлы. Паток машын не спыняўся, і шчанюку здавалася, што ён бяжыць вось так, у нікуды, ужо вечнасць.

Кіроўцы аўтамабіляў, заўважыўшы шчанюка, зніжалі хуткасць, а часам, мацюкаючыся, рэзка тармазілі, і здавалася дзіўным, што дагэтуль нябогу яшчэ не раздушылі коламі. Смерць ужо зларадна пацірала свае кашчавыя лапы, калі неабыякавая і чулая жанчына спыніла сваё аўто і паклікала малечу. Не верачы свайму шчасцю, ён асцярожна падышоў да чалавека...

тэкст+тры фотаCollapse )

студэнты - фрэндзіць ці не?
восень
veragodna
Вось добра было выкладчыкам ХХ стагоддзя - перад імі не стаяла гэтае гамлетаўскае пытанне.
З самага пачатку існавання блога я вырашыла не фрэндзіць студэнтаў, і не таму, што баялася, быццам яны прачытаюць у маім дзённіку нейкую інфармацыю, за якую мне можа быць сорамна (пра такое я тут проста не пішу). Сам факт таго, што студэнты будуць каментаваць-абмяркоўваць падрабязнасці майго асабістага жыцця, не натхняў. Усё ж педагагічную этыку, нават з папраўкай на сучаснасць, ніхто не адмяняў. А сяброўства, няхай і віртуальнае, скарачае неабходную дыстанцыю паміж выкладчыкам і студэнтам да мінімуму.

Пасля я зразумела, што лепш і не чытаць сваіх студэнтаў у сацсетках, бо ў адваротным выпадку ты на вачах страчваеш такую каштоўную ў нашай прафесіі рэч, як аб'ектыўнасць. Бо вось у гэтай, як табе здавалася, пасрэднай дзяўчынкі хворая маці, а яна і на заняткі ходзіць, і чырлідзінгам займаецца, і маму даглядае, і ўсміхаецца заўсёды... А гэтая ўвесь вольны час аддае валанцёрству, выратоўвае бяздомных жывёл. А гэтая са шматдзетнай сям'і, і пакуль ты ўлетку на моры загарала, яна з бацькам на камбайне па 18 гадзін у суткі ўкалвала, ураджай збірала. А гэтая... Карацей, якія ж яны класныя, гэтыя людзі.

А на мінулым тыдні ў мяне з'явілася яшчэ адна прычына не чытаць студэнтаў у сацсетках.
Калі студэнт-філолаг старэйшых курсаў горда вывешвае на сваёй старонцы вось такія вынікі папулярнага тэста, то ты пачынаеш сумнявацца не толькі ў яго прафесійных ведах, але і ў мэтазгоднасці тваёй працы. На які ж вынік разлічваў студэнт, калі гэты палічыў вартым выхваляння?

Вось навошта я гэта ўбачыла?! Як кажуць, дайце мне разбачыць, вярніце ўсё назад.

ТыцCollapse )

правер свой узровень англійскай
восень
veragodna
Адшукаць на бязмежных прасторах інтэрнэта адэкватны комплексны тэст на выяўленне ўзроўню валодання замежнай мовай вельмі складана. Мала таго, што ўладальнікі сайтаў, рыхтык школьнікі, спісваюць адзін у аднаго пытанні, карэктнасць вынікаў вельмі і вельмі сумнеўная. Скажам, мае вынікі праходжання дзясятка тэстаў падобныя, як зводныя брат і сястра.

Я ўжо амаль страціла надзею даведацца пра свой прагрэс у справе вывучэння мовы, калі мая выкладчыца англійскай параіла мне тэст. Сур'ёзны такі тэст, які прапануецца для правільнага выбару экзамену па міжнароднай сістэме. Складанасць тэста, між іншым, вар'іруецца праграмай у працэсе яго праходжання ў залежнасці ад тваіх адказаў, а вынікі дасылаюць табе на мэйл.

І вось што мне сёння даслалі:
Dear Ala Bradzikhina,
Thank you for completing the English Level Test at www.examenglish.com/leveltest
This tested your level of English grammar and vocabulary.
Congratulations! Your level is C1 (advanced)
This is approximately equivalent to a pass at CAE, an IELTS band score of 7.5 or 100 at TOEFL iBT
Time taken: 9 minutes, 36 seconds

Date: 31/10/15

І калі вы падумалі, што я прыйшла сюды сёння, каб выхваляцца, то не адгадалі.

чытаць далей...Collapse )

тэрмінова ў нумар
восень
veragodna
І яшчэ. Хто сказаў, што грыбны сезон завершаны? Павёз сёння муж сястру з зяцем у вёску і па дарозе заскочыў у лес. За 15 хвілін сустрэў мужыка з кошыкам, цётку на машыне і сабаку.  Усе з грыбамі.
І наш-та не горш.


Хоць і патрэскаліся ад холаду, але растуць, радзімыя.

беларускі рэп
кот
veragodna
Сябры, прашу дапамогі!
Парайце, пажадана са спасылкай, які-небудзь файны беларускамоўны рэп, каб студэнтам было цікава.
Пішу лекцыю па тэорыі вершаскладання, не паспяваю адшукваць прыклады, таму што не надта разбіраюся ў гэтым пытанні (у рэпе, натуральна, не ў вершаскладанні :)..

ЗАГАДЗЯ ДЗЯКУЙ!

PS Усе каментары да папярэдніх допісаў прачытала, адкажу заўтра, калі можна. А калі дапаможаце мне сваімі прыкладамі, то, магчыма, скончу лекцыю да 12 гадзін ночы і адкажу сёння :).

тэлебачанне і я
кот
veragodna
Пішучы сваю "Магічную мапу горада Гомеля", я не падазравала, што мая, месцамі жартаўлівая, нататка прыцягне ўвагу шырокага чытача і нават паслужыць крыніцай натхнення для маладых журналістаў. А ў выніку на канале "Беларусь-4" узнікла ідэя стварыць уласны праект, прысвечаны Гомелю. У пілотным трохвілінным рэпартажы, які сёння дэманстраваўся а сёмай раніцы і спасылку на які я тут пакіну, вы можаце на працягу амаль цэлай хвіліны, калі цікава, бачыць мяне :).

Не ва ўсёй красе, праўда, бо твар мой відаць толькі ў профіль. Затое паслухаць мой голас - вось гэта калі ласка.
Мяне дык заўсёды цікавіла праблема супадзення / несупадзення голасу блога і голасу аўтара. Скажыце, падобная да сябе-Верагодны ці не?

https://yadi.sk/mail/?hash=Gc1kqW5Lj%2B5X15cyqfZU6dpBq8Zpcz4n3kqxJZaY/FQ%3D

PS А можа, па ходу хто і падкажа, як уставіць відэа з яндэксу ў жж. Не хоча, хоць забі.
PPS Дарэчы, заўважылі сімвал нашай кафедры? Чэснае слова, гэта не я яго сюды прынесла :).

  

грыбоў у лесе...
кот
veragodna
ШМАТ!



Толькі лянівы не напісаў пра сёлетнюю адсутнасць грыбоў у лесе, але ж трывалы беларускі прынцып "цвік у попе" "не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому" ніхто не адмяняў.
Праўда, падзеі разгортваліся ў строгай адпаведнасці з вядомай народнай формульнай кампазіцыяй.

Значыць, так.
*казачным голасам*

9 верасня стары закінуў невад - прыйшоў невад са змяюкай адною.



чытаць і глядзець далей...Collapse )

загадка
кот
veragodna
Пакуль за акном такая дубарына, што вавёркі дуюць сабе ў кіпці, каб сагрэцца, а я пішу допіс пра грыбы, вось вам загадка.

Што гэта такое, шаноўныя знатакі?



Фота зроблена ў аўторак.

upd Добра, даю падказку. Пра месца дзеяння можна здагадацца з першага сказа.

Паколькі я праз гадзінку збягаю да вечара, а хачу, каб нехта здагадаўся да з'яўлення майго наступнага допісу, то даю падказку другога ўзроўню: мы ўбачылі ГЭТА ў лесе.

PS Адгадку змясціла ў наступным допісе :).
Дзякуй за вашы версіі!
Цэтлікі:

дзяльба кабанчыка
кот
veragodna
І пра Нобель.
Фантасмагорыя нашага гарадка.

1954 год.
Загалоўкі таблоідаў стракацяць паведамленнямі пра новага Нобелеўскага лаўрэата.

Газета "Амерыканская праўда".
Сёлета за вялікія дасягненні ў галіне літаратуры, неаднаразова прадэманстраваныя Эрнестам Мілерам Хэмінгуэем, Нобелеўскі камітэт заслужана прысудзіў гэтаму амерыканскаму пісьменніку ганаровую ўзнагароду з фармуліроўкай "За эпічнае майстэрства, у чарговы раз прадэманстраванае ў творы "Стары і мора"".

"Брытанская праўда"
Нобель у чарговы раз загаварыў па-англійску! Англамоўнаму пісьменніку Эрнесту Мілеру Хэмінгуэю сёлета прысуджана гэтая ганаровая ўзнагарода з фармуліроўкай "За эпічнае майстэрства, у чарговы раз прадэманстраванае ў творы "Стары і мора"".

"Кубінская праўда"
...Толькі апынуўшыся на Кубе, Эрнест Мілер Хэмінгуэй здолеў паўнавартасна раскрыцца як пісьменнік. Менавіта на Востраве Свабоды быў напісаны твор "Стары і мора", за які Нобелеўскі камітэт і прысудзіў пісьменніку ганаровую ўзнагароду. Куба мае свой Нобель! Слава партыі! Слава Фідэлю! Нобель ці смерць!"

1967 год

1967-мы і 2015-тыCollapse )

імяніны ў плюшЫны
дзень народзінаў
veragodna
Сёння Плюша стала дарослай. У поўным сэнсе пoўнагадовай.
Хто не ведае, у свеце катоў гэтая дата наступае праз 1,5 гады жыцця. Так-так, Плюшы сёння 21 чалавечы год.

Цяпер ёй можна прадаваць валяр'янку і начаваць у сяброў.
І замуж можна, толькі любы патэнцыйны жаніх, які з'яўляецца на яе тэрыторыі з выгаднымі рэсурсамі, выклікае Плюшын гнеў. Бо каханне каханнем, а смятанка "врозь".



З гэтай нагоды было вырашана зладзіць фотасесію, хаця мадэль капрызнічала і выставіла райдер з каралеўскім размахам. Матроскін і Леапольд на гэтым фоне - правінцыйная самадзейнасць :).

Вынікі.
1. У катоў таксама ёсць "ціхае паляванне". На траву.
10 фотаCollapse )
Цэтлікі: ,

пра снабізм
кот
veragodna
Помніце мой пост пра геяў? Там 90 адсоткаў каментатараў сышліся ў меркаванні, што інтымнае жыццё чалавека ніяк не ўплывае на яго прафесіяналізм. Ад сябе дадам толькі, што агульная эрудыцыя героя таго допісу ўражвала сваёй шырынёй. Сённяшні пост працягвае тэму "Прафесіяналізм vs агульны ўзровень культурнага развіцця".

Эпіграф.
Трэба прызнацца, што ў мяне ёсць такая кепская рыса, як філалагічны снабізм, з чым я з папераменным поспехам спрабую змагацца. Ну, не магу я ўсур'ёз успрымаць дарослага чалавека, які ў двух словах робіць тры памылкі. Не ма-гу.

Цяпер уласна гісторыя.
Мой шлях да майстра манікюра рэгулярна пралягае паўз дзверы студыі ўсходняга танца з дзіўнай назвай "Эсміральда". Не-не, я не памылілася, менавіта так: "ЭсмІральда". Добра, што Гюго не дажыў да гэтай хвіліны славы, думала я і маўчала. Але на мінулым тыдні пад элегантнай шыльдай з'явілася не менш шыкоўная з філалагічнага пункта погляду аб'ява, адрасаваная "родітелям новых детей". Я не вытрымала гвалту над маімі мазгамі і асцярожна спытала ў свайго майстра, чаму яна не падкажа суседцы па бізнесу хаця б правільнасць напісання яе брэнда.

Адказам мне быў пераможны позірк, маўляў, гэта я не разбіраюся ў каўбасных абрэзках маю невысокі культурны ўзровень. "Эсміральда - гэта такі камень", - было патлумачана мне. Прыйшла я дадому і вырашыла заняцца ліквідацыяй прабелаў у адукацыі. "О'кей, гугл," - сказала я. - Знайдзі эсміральду". Гугл здзівіўся і з філалагічным снабізмам перапытаў, ці ўсё са мной у парадку, можа, я шукаю ўсё ж Эсмеральду? Не, адказала я, гэта такі камень. Гугл паціснуў плячыма - як хочаш, я папярэдзіў - і вывеў мяне... на сайт гэтай самай студыі.

Што я там убачыла, ніколі не здагадаецеся. Прапісачка ў эсміральды яшчэ тая!

Там-та-ра-рам!Collapse )

Я падкрэсліла толькі "вапіюшчае", хаця калі вы прачытаеце рэкламны тэкст, то пераканаецеся, што стыль і логіка ў барышні таксама кульгаюць на абедзве нагі.

Вось скажыце, калі ласка, а вы б аддалі сваіх дзяцей у студыю да чалавека, які ў двух словах робіць тры памылкі?
Дапусцім, у навучанні танцам яна сапраўдны прафесіянал.
Ці змаглі б сур'ёзна ўспрымаць парады такой асобы?

поўдзень расіі ў адзінаццаці надпісах і карцінках :)
кот
veragodna
1. Самы кароткі тэст на ступень тваёй разбэшчанасці :).



2. Гіпертонікам без грошай уваход на пляж забаронены.



яшчэ восем і яCollapse )