?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
суайчыннікі
кот
veragodna

Вяртаючыся з канферэнцыі ў Беластоку на самым папулярным відзе транспарту — цягніку з сядзячымі месцамі Кракаў-Гродна, даўно аблюбаваным гандлярамі польскімі таварамі, — мы сустрэліся з патэнцыйнымі героямі колішняй кнігі Харэўскага. Шкадую, што не хапіла ў мяне нахабства сфатаграфаваць гэты заапарк, бо тыпаж настолькі яркі, што без аніякага грыму можа стаць героем серыяла (не перабольшваю, калегі могуць прысягнуць на праграме канферэнцыі). У нашай сям'і мы такіх асоб называем суайчыннікамі і надаем гэтаму слову функцыі абсцэннай лексікі :).

Уласна гісторыя. Заходзім у Беластоку ўчатырох у купэ, разлічанае на восем месцаў, і бачым, што ўсе багажныя месцы занятыя бауламі нашых суседзяў. Удакладняю: чатыры пасажыры занялі ўсе багажныя месцы, і нашы цяжэнныя торбы-валізкі з бясплатнымі кнігамі (можаце ўявіць, колькі кніг награбе філолаг, калі яму прапануюць іх бясплатна :) могуць змясціцца толькі ў адным выпадку: калі іх паставіць сабе на калені і памерці пад заваламі. Прычым на багажных месцах у дадатак стаяць пакеты, дамскія сумачкі, нейкія каробачкі і да т.п.

Ветліва просім пасунуць сумкі і вызваліць месца для нашых немаленькіх торбаў-чамаданаў, чакаючы на натуральную чалавечую рэакцыю.
І тут суайчыннікі аб'ядналіся і дружна паўсталі за свае правы: "Почему вы ведете себя так эгоістічно??!!" - крычалі яны. "Мы едем с Кракова, а вам тут всего два часа потерпеть!!" - абвінавачвалі яны нас за прэтэнзію на нашы ж багажныя месцы. Калі мы спрабавалі патлумачыць, што нашы квіткі не горшыя за іх і маюць права таксама на чатыры багажныя месцы, то атрымалі кантрольны стрэл: "Вы ушчемляете наші права!!" - пырскалі сліною суайчыннікі, і я, пардон, афігела ад сілы накалу - во дзе праавабаронцы! Іх бы энергію ды ў належнае рэчышча! Даўно б жылі як у Швейцарыі.

Паўстанне суайчыннікаў скончылася нечакана. Самая актыўная дама падкрэсленых адзеннем даўно акруглых формаў і няпэўнага, але яшчэ не старога ўзросту (якая, мяркуючы па стылі, надзейна захрасла ў дзевяностых і яшчэ добра помніць сябе маладой), красамоўна надзьмула вусны качкай - удакладняю: не качачкай, а вялікай такой каляднай качкай. Нягледзячы на цішотку, надзетую навыварат (не жартую), яна пабегла за правадніцай, хаця выклікаць правадніка абяцалі мы, спадзеючыся на культурнае вырашэнне праблемы. Далейшыя пару сказаў тым, хто абагаўляе Польшчу, не чытаць.


Польская правадніца, якая, да бабкі не хадзі, мае ад гэтай гандляркі сваю долю, бо ніхто двухметровыя баулы, што перавышаюць па вазе і аб'ёме нашы чатыры чамаданы, на мяжы "нават не заўважыў",  прыбегла і ў лепшых традыцыях польскага сервісу груба накінулася чамусьці на Таццяну Адамаўну, прызнаўшы ў ёй кіраўніка бунту. То бок "качка" белая і пушыстая, а нахабныя чатыры кандыдаты навук проста зламалі штампы і пабілі вокны. Але зламаць сістэму нават чатыром гордым амазонкам было не пад сілу. "Качка" ўжо ледзьве не лезла ў бойку і пагражала судамі, у выпадку калі нашы кнігі парушаць нешта звышкаштоўнае ў яе бауле, але мы адваявалі-такі месца тром сумкам. У чацвёртую (дарэчы, маю, бо самая цяжкая) давялося ўпірацца нагамі.

У выніку высакародны сыр з польскай плесенню, што так абажае мая сястра і які я вязла ёй у падарунак, памяўся, пацёк і ўзбагаціўся плесенню дарожнай, беларускай. Цяпер думаю, мо падаць у суд на "качку" з правадніцай? :)


  • 1
"А у этой проводницы
Шелковистые ресницы.
Ты мне долго-долго будешь сниться,
Проводница, проводница"

:)

Абажаю Вашы каментары, Дзмітрый Алегавіч :)

Жахлівая сітуацыя. Спачуваю

Не, ну мы вырулілі :). Хаця і розныя вагавыя катэгорыі. У любой цывілізаванай краіне ткога б не ўзнікла. Ці ўмомант вырашылася б.

Я у гэткiх выпадках вырашаю не праз разборкi, а праз праваднiка, цi начальнiка поезду. Нiколi праз персанальныя разборкi. Шкада, што Вам тарбэшнiкi паездку падпорцiлi.

Дык Вы дачыталі? Мы ж таксама праз правадніцу. Але гэта савецкі саюз у горшых праявах...

Мяне гэта чакае ў суботу... Трэба зрабіць выезд у Польшчу на цягніку. Жудасна ад адной думкі!

І я не люблю Польшчу. Мне так смешна іх надзьмутыя прэтэнзіі. Яўропа :)). Паркуюцца на ходніках спрэс, між іншым. Я фота зрабіла, бо мой муж вечна папракае беларусаў у гэтым.

Прыйшла з ФБ каментаваць :))


Троху ня ў тэму, гісторыя зь сёньняшняга ліфта. Малое дзяўчо расказвае дзядулю ды бабулі пра сваю аднагрупніцу з садка. Што тая яе піхае. Яна (мая дзяўчынка-суседка) не піхае, а тая піхае (каза).


І вось якія розныя парады даюць дзядуля і бабуля.


Дзядуля: а ты яе вазь і таксама таўхані!


Бабуля: ты да яе падыйдзі і скажы: "Давай сябраваць!", бо яна ж усё адно большая і мацнейшая.


Неее, я фб цярпець не магу! ;) Ідзі лепш інсту каментуй, бяссовісная. Сама завабіла і кінула :).

Дарэчы, супер у тэму. Я за бабулю ў прынцыпе! Але ў апісаным выпадку мая методыка дала збой :)

PS Прывітанне ім! І здароўя! Якія яны мудрыя.

бррр, не люблю такія сітуёвіны. заўжды губляюся і туплю х)

Вось проста апісалі мой стан! :)
А куды падзенешся?

Ой. У нас была такая фігня ў самалёце з Райнэйрам. Мяне найбольш абурыла тое, што сцюард замест таго каб супакоіць пасажыраў і вырашыць цалкам вырашальнае пытанне нагрубіў і сапсаваў настрой. Чыста па мойму назло. Відаць я не сутыкалася, бо раней лётала дарагімі, якія такога не дазваляюць.
Я нешта стала пабойвацца ездзіць у Польшчу, як начыталася, як яны кідаюцца з нажамі на русмоўных. Нешта там у іх не тое адбываецца((((. Абстрактна ад людзей мне Польшча вельмі падабаецца, але тое ж я магу і пра Егіпет сказаць. Было б іх менш, і ўсе інтэлігентныя -- ото была б круцейшая краіна і круцейшыя гарадыыыы)))

Я нешта стала пабойвацца ездзіць у Польшчу, як начыталася, як яны кідаюцца з нажамі на русмоўных.
-----------------
Я прыфігела, калі зразумела, што яны не адчуваюць розніцы паміж рускай і беларускай.

Шкада, што вы тут ужо не жывеце. Ажно захацелася апісаць усе плюсы і мінусы чыгункі ў Егіпце)) Калі што, я ад Алекс да Луксора праехала)

Шкада, што вы тут ужо не жывеце
--------------
??? Ніколі не жыла. Адпачывала два тыдні.

Ага. Яны сказалі, вы што, маўляў не ведаеце, што гэта за цягнік? Намякалі, што мы тут лішнія. Як мы пасмелі купіць квіткі на яго :)).

трэба было іх здаць таможне

Дык упэўнена, што і тыя ў долі...

(Deleted comment)
А сябры хто, цікава? :) Хто параіў?

Не, я ўжо закінула жж. Калі Вам насамрэч цікава, вось мой інстаграм-акаўнт, дзе я апошнія два гады шчырую.
https://www.instagram.com/ala_bradzikhina/

(Deleted comment)
(Deleted comment)
Цікава, ці ў гэтых палякаў ёсць аналагі труёва-постсавецкіх "кнігу скаргаў, калі ласка", "як Вашае прозвішча, я хачу ведаць, на каго пісаць скаргу" і "рэкамендаваны ліст з паведамленнем аб уручэнні". Трэ будзе прынагодна даведацца.

Я б папанапісвала :). Прычым пчынаючы з працаўніцы памежнага пераходу - такое хамства і прыніжэнне на гэтай пасадзе рэдка сустрэнеш. Размаўляла як з быдлам. Хаця яе прафесія, даруйце за штамп, - "твар краіны"!

  • 1