?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
стыхія
кот
veragodna
Што ў вас тут робіцца, людцы, пакуль я  адпачываю?



Пабачыўшы кіламетры паваленага лесу, мы ўжо маральна падрыхтаваліся да сюрпрызаў з машынай, якую пакінулі на стаянцы аэрапорта. Суседзі па крэсле распавялі, што пад час буры маленькі самалёцік проста раскідала па пляцы. Не ведаю, ці праўда гэта, але настрою не дадало.







Машына, як ні дзіўна, зусім не пацярпела, хаця пейзажы вакол былі змрочныя: выварачаныя з карэннем таўшчэзныя дрэвы, пні вышынёй у пяць метраў... На могілках, паўз якія мы праязджалі, палова мармуровых помнікаў у гарызантальным становішчы... Літары на шыльдзе аэрапорта. Мда...



Хаця ліквідуюць наступствы буры даволі аператыўна, трэба сказаць. Паўсюль тэхніка і рабочыя - прыбіраюцца.

Спадзяюся, вы ўсе жывыя і здаровыя, і бура ніяк не закранула вашыя дамы.

Я вярнулася!

  • 1
Ого, з вышыні выглядае страшна!

Воля, яно адусюль страшна выглядае. Асабліва ўразілі тыя могілкі з паваленымі помнікамі.

Быццам Тунгускі метэарыт праляцэў!


Ага. Я помню такую буру апошні раз у 2005-м, калі мы завіслі пасля адпачынку ў Маскве, бо цягнікі на Беларусь адмянілі з-за разгулу стыхіі.

Уяўляю, як вы хваляваліся.

Вельмі рада, што вы самі без прыгод даляцелі. :)

Аксана, мы больш за вас, за сяброў ды знаёмых, хваляваліся.

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Ого! Многа страшных фота посцілі пасля ўрагану, але ТАКОГА я яшчэ не бачыла, наогул ніколі не бачыла. Гэта поўны трындзец. Уяўляю вашы адчуванні, калі вы над гэтым ляцелі...

У мяне рукі трэсліся. Увесь самалёт гудзеў у адзіным парыве.

Ну нічога сабе, як пакасіла!

Дакладнае слова - "пакасіла"! Не чытала навінаў на адпачынку адмыслова, не ведаю, ці ёсць пацярпелыя, але выжыць на шляху гэтага ўрагану было немагчыма, упэўнена.

Я ў фб пабачыла пытанне з фота, падумала, вы ўсё яшчэ адпачываеце, а фота з нэту.
Здорава, што з бурай размінуліся.

Не, маё фота, я ўжо начыталася навінаў, у нэце такога не бачыла. Ды і калі я пошчу чужыя здымкі, заўсёды агаворваюся.

Не тое слова! Дагэтуль не разумею, як можна было разнесці самалёт і не пакінуць ні адной драпіны на нашай машыне.

А я ў гэты момант на працы была. Праўда, нічога страшнага там не здарылася. Ды і ў блізкіх і бліжэйшых знаёмых, здаецца таксама. Слава богу

Сапраўды, дзякаваць Богу, што абышлося. Я не чытала навіны, а ў маім інстаграме было толькі адно фота з ліўнем.

Пра тарнада ў Шаркаўшчыне чыталі? Ад нас да той Шаркаўшчыны меней 20 км напрасткі. І нічога, трохі дожджык пакрапаў. Увогуле ўсе ціха было ў тыя дні, дзякаваць Небу.

Я не чытала, у тым і справа! Я раней увогуле прынцыпова інтэрнэтам не карысталася на адпачынку. У гэтым годзе быў інстаграм, але тут было максімум пра залевы.

Было ужасно страшно.
Девочки в жж писали, что дачи просто раскидало в 3 секи, люди в погребах сидели.
Хойникский и Мозырский районы тоже пострадали.

Жах!!!

Дык а якія афіцыйныя дадзеныя па пацярпелых? Так і не даб'юся ні ад каго.

Калі ўжо будзе фотасправаздача?

:) І Вас рада бачыць.

Праз тыдзень, не раней. Мы збіраемся ў чацвер-пятніцу ў традыцыйнае падарожжа па Беларусі, я ў аўральным рэжыме праграму пішу па 8 гадзін у дзень :).

Заўсёды зайздросціў тым багатым, хто лётае з "Мінск-2".

Edited at 2016-07-17 19:35 (UTC)

:))) Аднолькавы кошт быў з Кіева і Мінска.

  • 1