?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
дыя@блог пра любоў і каханне ў беларускай лірыцы
кот
veragodna
Што будзе, калі літаратуразнаўцу запрасіць на перадачу пра мову? Правільна, ён будзе гаварыць пра літаратуру :).

Разумею, што выдаткаваць 25 хвілін сёння для вас, сябры, - гэта раскоша, але раптам каму цікава, у "Дыя@блогу" я гавару пра любоў і каханне ў беларускай мове літаратуры з Аленай Трацэнка.



PS Дарэчы, пасля гэтай перадачы да мяне дайшло, што тэлежурналісты разумеюць пад тэрмінам "нерабочы бок". Дык вось, мяне здымалі з нерабочага боку. Какетнічаю, натуральна :).

Блакіт... чырвань і золата - супер!
Дарэчы, той момант, калі голас жанчыны і яе розум, твар і позірк вачэй - цалкам адно адзінае.
Пра брошку і дэкальтэ я прымушаю сябе прамаўчаць(
Эх, каб ведаў маладым, што каханне - дзеяслоў))

Дзякуй вялікі, спадар Валеры!

Усё нашмат больш празаічна: колеры адзення парэкамендавалі адразу (не белы, не чырвоны).

Я думала, гэта дзелавы стыль :).

Так. Каб мы ўсе ведалі :)

Ала Васільеўна, цудовная перадача атрымалася! Тэма, абставіны, голас, рытм, логіка - ідэальны! Вам трэба часцей бываць на тэлебачынні.

А Ваш адказ на апошняе пытанне - гэтацуд!

Не маё гэта, Дзмітрый Алегавіч, нервавалася, супакоілася толькі к сярэдзіне перадачы :). Але вялікі дзякуй!!

Пра Баршчэўскага, спадзяюся, Вы са мной згодны :).

Недарэмна спадарыня Алена заўважыла, што апошняе пытанне зацікавіць мужчын у большай ступені :).

Ала, ты - самая сапраўдная зорка. Хачу на твае лекцыі!

P.S. У нас з табою супадае нерабочы бок.

Дзякуй, мая мілая! Так прыемна, што ты паглядзела!

PS Вось бачыш, нават гэта ў нас супадае :). Алена Трацэнка таксама сказала, што яна сядзіць не "сваім" бокам, але так патрабуе рэжысёр :). А мы б з ёй памяняліся з узаемнага жадання.

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Оў, нічога сабе)) Усё паглядзела.Вы вельмі добра выглядалі і гаварылі таксама. Забаўна, што 2 бландынкі апрануліся ў блакітнае, неяк адразу Сабор Гюго ўзгадаўся)))) А вось перадача мне не вельмі( Такое адчуванне, што нічога з дэвяностых па атмасферы не змянілася ці што. Я вось на Дажджы глядзела некаторыя, мне здаецца, яны там пажывей вядуць. Ну ці можа справа ў тым, што я да тэмы (хай мяне прабачаць нашыя класікі) абыякавая.

Дзякуй вялікі! :) У такі колер быў у той дзень апрануты і аператар :)). Мы нават парагаталі з гэтага. Мяне папярэдзілі пра афармленне студыі і пра нерэкамендаваныя колеры ў адзенні - белы і чырвоны. Застаўся небагаты выбар :).

З боку лепш бачна, натуральна. 90-я, эх, маё юнацтва :).

А яшчэ пытанне. Вы ўжылі слова "прымхлівы", я тут засумнявалася ў яго значэнні, палезла ў гугл-перакладчык, а ён мне выдаў пераклад " забабонны". Чамусьці ўсё жыццё была ўпэўнена, што гэта значыць пераборлівы, але ніяк не звязана з забабонамі. І мой хлопец таксама так думае. Дык як правільна та?)

прымхі = забабоны. у выпадку падобных сумневаў дужа дапамагае гугл.

Акрамя кахання і любові гадоў 25 таму спаткаў у беларускай лірыцы і эратын.

Да мяне заходзіць краля
з кампліментамі і без,
цыгарэту пекна паліць
і танцуе паланэз.

Мы з ёй двое пляжым віны
і вячэру на сямёх,
і нікога без даніны
не пушчаем на парог.

Мне знаёмы яе зубы,
яе вусны, яе стан.
Давядзе мяне да згубы
белай кралі халістан.

Я пяю для кралі гімны,
я ёй лускаю гарэх,
я з ёй ціхі і нястрымны,
я здзяйсняю з ёю грэх.

Русы волас белай кралі
пстрыкне шпількай залатой,
і рассыплюцца каралі
пад настырнаю рукой.

Пояс чорны з дэрматыну
аб’яднае дзве душы,
і па моры эратыну
паплывем, як па шашы...

Я пісала пра эротыку таксама. Больш за тое, з яе тэма і вырастала :).

Эратычныя вершы былі і ў класікаў. Вунь нядаўна таго ж Бядулю ў блогу цытавала (хто б мог падумаць). У Адамовіча эротыка нярэдка пераходзіць у брутальнасць: "Суму актаў мы завершым актам паглынання ежы" :).

вось і я так у красавіку выступаў, а цяпер ужо і не ведаю, ці пусцілі б.

Я нешта прапусціла, чаму не пусцілі б?

Спасибо, такая приятная, живая и интересная передача получилась, я заслушалась ответами.

P.S.: А про стороны - напрасно. Вот уж кому-кому... )))

Дзякуй, Наташа! Гэта проста таму, "что ты ко мне необъективно отсносишься" (с) :)

З задавальненнем паглядзела. Вельмі цікавая атрымалася размова. І калі гэты бок не працоўны ў вас, дык тады не ўяўляю які працоўны. Выглядаеце цудоўна.

Дзякуй вялікі! На тэлевізары больш скажона ўсё гэта выглядала, чым у сеціве :).

Полюбовалась. Все так гармонично:)
Алла, а что это такое "нерабочий бок", нерабочая сторона - это про лицо, да? а как определить свою рабочую и нерабочую сторону?

Дзякуй, Каця!

Вызначыць проста: з якога боку ты лепш выглядаеш на фота? Я, да прыкладу, ведала, але не думала, што гэта важна да такой ступені, пакуль не паглядзела перадачу, дзе ракурс не мяняўся :).

А Алена Трацэнка сказала, што таксама сядзіць нерабочым бокам :). Каб мы раней пагаварылі пра гэта - памяняліся б :)).

Дзякуй! З цікавасцю глядзела і слухала! У каторы ўжо раз пераконваюся, як шанцуе Вашым студэнтам! :)

Дык што, сярод маладых аўтараў зусім-зусім няма такіх, якія б не хавалі свае пачуцці за іроніяй ці нават пэўным цынізмам?

Дзякуй вялікі, пані Вера! Выкладчыку толькі дай пагаварыць пра ягонае. Мы адзнялі 52 хвіліны, а перадача - 25. Давялося шмат чаго выкідваць. Амаль усе развагі пра сучаснікаў зніклі.

Ды ёсць, безумоўна :). Я ж гаварыла толькі пра тэндэнцыі.

Што не так??? :)))

Вы ж, мужчыны, толькі гэтага і чакаеце, не?

Вельмi цiкава i прыгожа. Для мяне шмат новага i незнаёмага, як слоўца "прымхлiвы")
Спакойна так, нязмушана размаўляеце.

Дзякуй: :). Насамрэч хвалююся, калі размова выходзіць па-за межы маіх прафесійных ведаў, то бок у лінгвістычны бок.

Ыыыы, а я паглядзець не магу, бо хуткасці мабільнага інтэрнэту не хопіць :(
Як паеду ў горад на закупы, пагляджу і напішу неаўтарытэтнае меркаванне : D