?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
інстаграм
кот
veragodna
Шаноўныя сябры, знаёмыя і проста чытачы майго блога!
З усёй адказнасцю ўрачыста заяўляю, што ад сённяшняга дня я завяла сабе інстаграм. Гэтае рашэнне выспявала доўга, і канчатковы крок быў інспіраваны дзвюма прычынамі:
1) у фэйсбуку я дагэтуль адчуваю сябе чужой;
2) пендалі ад Аксаны і Волі маюць чароўную моц (гэта папярэджанне іншым).

Гэта першы мой акаўнт пад сапраўдным імем, між іншым.
Каму цікава, далучайцеся: https://www.instagram.com/ala_bradzikhina/
А тое я тут адна, мне страшна і бязлюдна :).

PS І што, скажыце, у гэты самы інстаграм я з камп'ютара не змагу посціць фота??

не-а, с компа нельзя

Ясна. І стужку таксама з кампа нельга чытаць, так?

Ягорка ўрот)) ёсць парачка праграмак, з якіх можна посціць здымкі з кампа. Яны, бывае, трошкі падглючваюць, але жыць можна. Ну і праз іх толькі квадрацікам можна + трохі псуе якасць. Вось у нас стаіць нейкае Ruinsta - Віталь ставіў, нават ня ведаю, што за яно.
Я ўжо падпісалася mara_kamara, a vital_rudak і так зразумела хто) можна глядзець, на каго падпісаныя сябры і шукаць там знаёмых

Ага, зразумела, зараз падгружу мужа інфармацыяй :).

Я ўжо бачу, дадала :). Але ж не ўсе сябры пад сапраўднымі імёнамі. Вось як некаторыя. Таму зараз іду па спісах сяброў, сустракаю знаёмыя нікі ці прозвішчы - фрэджу.

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

У меня ни facebook-a, ни twitter-a, ни instagram-a... ЖЖ, и то только для чтения. Глушь я, в общем. :)

Вось нечакана, Наташа :). У мяне таксама да нядаўняга часу быў толькі жж. Пасля сябры на фб перабеглі, ну, і я там стала час ад часу з'яўляцца. Але не торкае, хоць забі. Спадзяюся на інстаграм, хаця і не мой фармат. Мой інструмент - слова, а там не надта разгонішся са словамі.

Віншую і зафрэндзіла)

І ўжо нават пагаварылі :). Я тут вымушана была ад'ехаць - пляменніку сёння дыплом уручалі, трэба было адсвяткаваць з сям'ёй.

Мяне там няма, бо я ўпарта адмаўляюся ад смартфонаў :)
Некалі, відаць, прыдзецца пераходзіць, але пакуль што нават у падарожжах не спакушаюся набыць.

Ды ў мяне таксама нармальны тэлефон з'явіўся толькі тры месяцы таму. І тое я паспела ўжо яго патапіць у тазіку :). Так што разумею. Але... я ў захапленні ад гэтага тэлефона. І чаму я раней не прыдумала, што мне ён патрэбны (гэта на ўсялякі выпадак) :).

Толькі без крыўдаў :)


Ды якія крыўды, вы ж, сябры, мне ўжо як родныя :).

Сама доўга думала, навошта мне баян :). Урэшце вырашыла, што ёсць фота (кшталту майго першага паста ў інстаграм), якія для допісу жж драбнаватыя па маштабе свайго ўздзеяння (звычайна я збіраю 5-10 такіх фота, і толькі тады раблю допіс), а для фб ці інста - нармальна. Тое, што там не будзе мільёна сэлфі - гарантую :). Ну, можа, толькі пару тысяч :)).

Edited at 2016-06-18 18:58 (UTC)

Я нават у фэйсбук не заходжу, бо тупое і пустое.
А інстаграм і падаўна - забаўка для падлеткаў, якія не вылазяць са смартфонаў.

Ну, заходзіце, прызнавайцеся :). А тое з кім я там размаўляю? :)

Я буду першым карыстальнікам інстаграма, які 90% заходаў будзе ажыццяўляць з камп'ютара :)).

Я завяла акаунт на інстаграме два гады таму у асноўным дзеля магчымасці хоць нейкім чынам размяшчаць здымкі ў жж у час адпачынку. Бо ў вёсцы якасць мабільнага інтэрнэту не вытрымлівала ніякай крытыкі і аб загруцы фота напрамую можна было толькі марыць. А праз інстаграм усё ж з горам напалам атрымлівалася. Праўда, летась нават так не выйшла, таму за ўвесь адпачынак у мяне ніводнага допісу са здымкамі. Як будзе гэтым разам, не ведаю. Інтэрнэт быццам бы зараз там крыху лепшы.

Наколькі я разумею, галоўнае прызначэнне гэтай сацыяльнай сеткі ў тым, каб распавядаць падпісчыкам пра сваё жыццё ў рэальным часе: "Вось я снедаю, а вось гляджу канцэрт, а вось што робіць зараз мой сабачка" і г.д. Я такога падыхода не прытрымліваюся, размяшчаю здымкі ў асноўным постфактум (і многія фрэнды, відавочна, таксама). Толькі калі нейкая надта ўжо неардынарная падзея і хочацца падзяліцца са светам сваімі ўражаннямі проста зараз :)

І, дарэчы, склалася такое ўражанне, што якасць здымкаў там далёка не першую ролю іграе. Больш таго, маюцца розныя фільтры, з дапамогай якіх гэтую самую якасць можна спецыяльна пагоршыць :)

Наконт здымкаў з кампутара: пару разоў рабіла такое вычварэнства: загружала з кампа на тэлефон, а потым посціла ў інстаграме. Але гэта зноў-такі, насуперак канцэпцыі :)

Каму якая справа да канцэпцыі? Я ўвогуле магу здымкі з тэлефона закінуць у комп, трошкі апрацаваць (кругі пад вачыма замазаць і ўсё такое :D), а потым кідаю назад на тэлефон і пошчу))))

вітанкі! у мяне за паўгады неяк атрымаўся корчэстаграм з больш чым 1,1k падпішчыкаў, але фоткі ў асноўным з фоціка пошчу, бо на мабільным вельмі дрэнная камера:(
https://www.instagram.com/yozas_gubka/

Я Вас сама знайшла :). І фармат для мяне не быў нечаканым.

Карыстаўся у свой час BlueStacks - найлепшае вырашэнне ўсiх пытанняў. Зараз (у сувязi з "дэапгрэйдам" кампутара) пры неабходнасцi скiдваю на Email ды дзялюся з тэлефона фоткамi з мэйла. Усё астатняе на PC працуе.



Edited at 2016-06-19 09:17 (UTC)

Ага, я ўжо прачытала пра гэтую праграму. І паколькі сяджу за ноўтам, эмпірычным шляхам высветліла, што і без яе магу рабіць тут усё, за выключэннем стварэння новых пастоў.

Я ў сеціве з 2002 г., я нават пойнтам у Fido быў. Не разумею я ўсіх гэтых вашых моладзевых фішачак! :)

У інстаграме мяне няма і не будзе, але тут каментаваць буду, ага :)

Дый увогуле, асацыяльны я. З усіх сетак сышоў, у ЖЖ дзве фрэндэсы. Дый у жыцці амаль ні з кім не кантактую ніяк. Хаця сайт сабе невялічкі зраблю, ага. Чытаць яго ніхто не будзе, але хоць нагода будзе архіў ператрэсці.

:))

ЖЖ пусты. Калі мае сябры і чытаюць мяне, то самі пішуць мала. За фб я не паспяваю, ён нейкі мітуслівы і безсістэмны, не падабаецца, хаця і бываю там час ад часу (значна радзей за жж). Паспрабую інсту. Пакуль у мяне там стужка - залюбуешся, усе родныя і блізкія :).

Чаму сайт ніхто не будзе чытаць?? Дарэчы, як зробіце, кіньце спасылку.

Дый увогуле, асацыяльны я. З усіх сетак сышоў,
----------
Не сышоў, а паламаў, я помню :)).

вот и я сижу без Инстаграма, так бы задружил)

А вось Вас там не хапае! Ніпарадак :). З Вашым-та ўменнем апрацоўваць фота!

Ды я ж не сыходжу з жж :). ЖЖ - мая любоў, гэтыя ўсе стаграмы, УК і фб - так, забаўка.

Далучылася. Я пашчу з камп'ютара амаль заўседы.

:) Посціць з кампа пакуль не навучылася, а праглядаць - 90%.