?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
пра жаночыя хітрыкі
кот
veragodna
Жаночая хітрасць, бязлітасная і разбуральная. Яна не выбірае ахвяраў, яна стыхійная і самадастатковая. Часам жаночая хітрасць мяжуе з подласцю, часам прыкідваецца слабасцю ці, яшчэ лепш, глупствам наіўнасцю. І я зараз зусім не пра мілыя какетлівыя хітрыкі ў адрас мужчын. Я пра тую хітрасць, якой "все возрасты покорны" і якая часам вырываецца з жаночага нутра насуперак волі яе носьбіта.

Уласна, дзве кароткія гісторыі.

Гісторыя першая. Пра маладосць.
Выбіраю сабе ў "Гіпа" панчошкі (пардон за такія інтымныя дэталі, але гэта важна). Знаходжу неабходны колер, памер, якасць і кідаю ў кошык. Прыношу дадому, раскрываю ўпакоўку... Іціць-калаціць, што называецца. Замест дарагіх панчохаў ва ўпакоўку ад іх увапхнуты танныя калготы, кшталту "Контэ" ў горшым сэнсе гэтага слова.

І хто, скажыце, гэта зрабіў? Хто падмяніў дарагія панчохі на танныя калготы?
Пяцідзесяцігадовая кабета, якая вырашыла зрабіць сваёй нявестцы падарунак?
Юнак, які збіраўся прэзентаваць каханай прыгожыя панчошкі ва ўпакоўцы ад танных калготаў?
Рабочы дзядзя Вася, якому раптоўна захацелася эстэтыкі ў стасунках з жонкай?

Не, гэтую падмену зрабіла маладая асоба, якой проста не хапала грошай на жаданыя панчохі. І няважна, што нехта іншы (а ёй магла аказацца такая ж бедная студэнтка, якая патраціла паўстыпендыі на жаданую ў гэтым узросце дробязь) мог набыць гэты пакет і прарыдаць над ім паўвечара. Нават падумалася, добра, што гэтай ахвярай аказалася я.

Гісторыя другая. Пра старасць.

Пайшлі з мужам на рынак. Агуркі-памідоры, іншая каўбаса - купляем прадукты. Дайшлі да радзіскі. Выбар велізарны. Пучок у сярэднім каштаваў тады (пару-тройку тыдняў таму) дзесяць тысяч. І тут я заўважаю бабцю - тыповы такі фальклорны персанаж, ад якога ў беларуса на ўзроўні падсвядомасці сціскаецца сэрца, - бачна, што прадае ўсё сваё. Пытаюся, па чом радзіска. 15 тысяч, кажа. І пучок меншы, чым у астатніх. І без бацвіння ўжо. Гляджу на мужа - той таксама, уражаны вобразам божага адуванчыка, хітае галавой, згодны, маўляў.

Дома, рэжучы агародніну на салат, я спачатку падумала, што нажы ў нас затупіліся. Пасля дайшло, што радзіс той  бабчын даўно ў ствол пайшоў - адны валокны. Карацей, выкінулі ўвесь. Пашкадавала бабцю, называецца.

PS І не трэба тут, што я абагульняю :).
Не дражніце, я тое магу напісаць і пра мужчынскія хітрыкі:).

Такая бабця прадала мне калісьці каменны кабачок

Вооось! Іх цэлая банда! :) Мая 77-гадовая мама толькі парагатала з маёй сентыментальнасці.

Яшчэ "Пра старасць": неяк на вуліцы збіралася "ратаваць" бабцю ад інсульту-інфаркту - у выніку тупа чысціла ёй боты :))

Я проста ўпэўнена, што з такой вынаходлівасцю пасля атамнай вайны выжывуць толькі беларускія бабкі :)).

От халера! Якія несумленныя людзі) Я заўжды да гэтых бабулек з падазрэннем ставілася))) І адкуль вы ведаеце, што панчохі менавіта маладая ўпёрла)

А я заўсёды іх шкадую...

Чыста лагічна. А хто гэта мог быць з панчохамі? Ваша версія? :)

Скубентку з панчохами асуждаю, а вось бабцю шкадую. Не ад добрага жыцця яна так. Хаця, можа, яна проста прайдоха.

Ды я таксама шкадую ўсіх гэтых бабуль. Але не ад добрага жыцця ісці на падман... І заўтра стаяць на тым жа рынку. Не ведаю... Хіба гэта нармальна для чалавека?

прайдоха
----------
Ты ўжыла тое слова ў яе адрас, якое сказала мая мама! :)) Менавіта так і сказала: во прайдоха!

полкабанство как оно есть - и гендерный признак тут вообще ни при чем :)

:) Не, ёсць гендэрная розніца. Не ў з'яве, а ў спосабах і падыходах да рэалізацыі паўкабанства :).

Фантастыка!

А што пра мужчынскія скажыця?

:)

І пра мужчын прыклады магу напісаць, яны больш жорсткія. Але ж я не сцвярджаю, што ўсе мужчыны ці жанчыны такія. Гавару выключна пра наяўнасць тэндэнцыі.

Бабця панчохі падмяніла!

Самая верагодная версія :)).

На базары спецыфічная атмасфера - грошы. Жывя, наяўныя грошы. І прынцыпы адпаведныя. У нас няма сялянскіх (фермерскіх) базараў - перакуп (людзі, што займаюцца незаконнай прадпрымльніцкай дзейнасцю, прыкрываючыся даведкамі аб асабістай гаспадарцы) захапілі ўсе базары. А гэта ўжо барыгі (ад рускага "барышник" - чалавек, адзінай мэтай якога служыць прага атрымання прыбытку - барыша). Так што на сучасных базарах спецыфічная атмасфера. Цяжкая. Ну, ведаеце, калі лічыцца за гонар, асаблівы розум, прадаваць беларускія ананасы, крэветкі, бананы, то што тут благога:)Шмат бабуль садзяць гандляваць дзеці, альбо ўнукі - ільготы па аплаце, меньш прыстаюць з праверкамі, зноў жа - сантыментальныя пакупнікі:)

Сваю гісторыю распавяду. Як яшчэ вырошчваў радыску на опт і збываў на Камароўскім начніку. Пасха была ранняя той год, у самым пачатку красавіка. Здаю раніцай у чацвер. Чысты чацвер. Радыску хапаюць. Натоўп бабуляк-перакупшчыць бяз дазволу лезуць у машыну, адкрываюць бананкі без чаргі і пакуюцца. Ну , неяк няёмка бабуль наганяць, хаця і ведю, што перакупшчыцы , але мо пенсія малая, мо яшчэ што. Аддаюць грошы. Адчуваю - не дадалі. Кажу "бабулі, двайце пералічым пучкі радыса ў вашых торбах і вось гэтыя грошы, што вы мне далі". Яны як пачалі " ды ты што, ды каб мы, ды сёння Чысты чацвер, дзе тут царква" Некуды павянуліся разам і пачалі бажыцца-крысціцца. Ну, неяк няёмка стала. Збыў радыску хутка, перабіў грошы - кінулі мяне набожныя бабулі, у Чысты чацвер кінулі, пабажыўшыся і пакрысціўшыся:)
Так што - звычайная гісторыя. Для базара. Да ўсяго прызвычаіўся і з боку гандляроў, і з боку пакупнікоў. Так і жывем.

кінулі мяне набожныя бабулі,
-----------
Вось прачытала Вашу гісторыю і нават не ведаю, што далей гаварыць. Вы гэтым каментаром сказалі больш, чым я ўсім сваім допісам. Вельмі паказальна!

Прычым "мая" бабця хутчэй за ўсё не перакупшчыца. Трохі зялёнай цыбулі, трохі радзіскі, трохі яек, кветкі (усё не ў аптовых памерах). Мы проста з замілаваннем з мужам на яе глядзелі.

вой, а я думала, контэ - якраз добрыя дарагія панчохі...

Адзін с самых буйных і прыбытковых вытворцаў Беларусі, між іншым.

Хотим про мужские:)

Воля, калі з прыкладамі, то давядзецца пад двайны замок. Бо з апошнімі "ўзорамі" хітрых мужчын мы зараз судзімся. Столькі нерваў - не ўяўляеш! А выдумваць гісторыі я не ўмею :)

Хітрыя студэнткі таксама старэюць

Гэта самы страшны варыянт развіцця падзей :).

Падмяниць панчохи магли и сами прадауцы.

Так, Тома, вышэй мы разглядалі гэтую версію. А цяпер назаві пол і ўзрост гэтых прадаўцоў :). Усё адно вяртаемся да пачатку.

Пра бабак нават казаць нічога не хочацца... Мая родная бабка цягам доўгага часу такія хітрыкі прыдумляла і такія флякі рабіла, што ой. Падманвала і ўсіх родных, і выпадковых людзей. Усё для ўласнага дабрабыту (як ёй здавалася). Нават успамінаць не хочацца.

Таму я да ўсіх гэтых адуванчыкаў і розных набожных істот сталага веку стаўлюся з падазрэннем апрыёры.
А вось я пра мужчынскія хітрыкі не хачу! :D Мы белыя і пухнатыя! Гэта ўсё фальшыўка, зробленая ў Польшчы!

Edited at 2016-06-18 08:15 (UTC)

А я іх так заўсёды шкадую...

Не, не буду пісаць пра мужчын, угаварылі :)).

Мне здаецца, гэта ўсё не пра жаночыя, а пра гандлёвыя хітрыкі. Панчохі магла і прадавец падмяніць.
Цяпер буду ведаць, што ўпакоўкі з панчохамі таксама лепей правяраць перад пакупкай. Дзякуй за навуку, Ала.

P.S. Спачатку напісала, а потым убачыла, што вышэй такая версія ўжо ёсць. Значыць, ёсць падставы ў людзей так думаць.

Edited at 2016-06-18 08:32 (UTC)

Жаночыя гандлёвыя хітрыкі :). Мы ж там, вышэй, прыйшоі да высновы, што незалежна ад прафесіі гэта жаночых рук справа.

І мне навука, Вераніка.

В фб не так давно была серия картинок. Автор живет в многоэтажке напротив места, где торгуют несчастные бабушки. А потом их увозят дети, на вполне себе нормальных машинах.

Не уверен про автора и место, но похожая история: https://realt.onliner.by/2016/05/27/minchanin-25

Файны матэрыял, толькі кароткі. Я чакала гэткага "расследавання" :).

Дык на тое і разлік. Нармальны чалавек не хоча адчуваць сябе скацінай, гледзячы на старых людзей, а таму спачувае.