?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
асаблівасці нацыянальнага чытання
кот
veragodna
Помніце, калісьці мы былі самай "чытаюшчай" нацыяй у свеце і страшэнна ганарыліся гэтым? Сёння нават някепскія студэнты-філолагі абураюцца, калі мы ад іх патрабуем прачытаць тэксты ў поўным аб'ёме і па зборы твораў. Калегі не дадуць схлусіць. Але давайце паглядзім, што сёння чытае сярэднестатыстычны еўрапейскі чытач.

Пачну з лірычнага адступлення. Мы заўсёды прынцыпова выбіраем для летняга адпачынку гатэлі з міжнародным складам - і англійскую падцягнуць можна, і ўзровень сервісу звычайна лепей, ды і з людзьмі цікава пакамунікаваць. І ў кожным прыстойным гатэлі ёсць свая стыхійная бібліятэка, што фарміруецца з кніг на самых розных мовах, пакінутых гасцямі.



Давайце разгледзім змесціва паліц бліжэй.



 Звычайна кнігі на пэўнай мове стаяць разам. Тут, я так разумею, франкамоўная літаратура, хаця зацясаліся і іншыя (даруем гэта майстру па клінінгу). Якія жанры і аўтары так цікавяць еўрапейцаў сёння?

Том Клэнсі - майстар тэхнатрылераў і альтэрнатыўнай гісторыі, аўтар шматлікіх сцэнараў да камп'ютарных гульняў.
Марыя Белончы - назва кнігі гаворыць сама за сябе "Лукрэцыя Борджа. Эпоха і жыццё бліскучай спакусніцы".
Н. Ray, La reine des glaces  - мяркуючы па назве, гэта казка ці фэнтэзі.
Кнігу Сары Макарці "Ініцыяцыя" рэпрэзентуе ўжо серыя, у межах якой яна выйшла.

Файны наборчык? Знаёма да болю.



Рускамоўная палічка не такая багатая, бо колькасць рускамоўных гасцей у гэтым гатэлі вагаецца ў межах статыстычнай пагрэшнасці.
Нават каментаваць змест паліцы не буду.



Карацей, куды коціцца свет?

Беларускамоўнай паліцы ні ў адной з гатэльных бібліятэк дагэтуль не было, і я вырашыла запоўніць гэты прабел. Па-мойму, у параўнанні з іншымі еўрапейцамі беларуская палічка пасля нашага наведвання гатэля выглядае нашмат прэзентабельней.



Цяпер мяне можна лічыць заснавальніцай беларускай бібліятэкі на Мальце, асветніцай і кім там яшчэ?.. можаце далей прыдумаць самі :).



PS А ўспомніла я пра наяўнасць гэтых здымкаў па прычыне таго, што жж напомніў мне пра дзень народзінаў ihar_babkou, з чым яго і віншую.

  • 1
З дзяцінства ў памяці сядзіць эпізод, як сабаку вязуць на аўтобусе ў аддалены населены пункт, каб ён не вярнуўся... (напэўна, тут мусіць быць смайлік, але сумна неяк)

О, вы ўжо ў адпачынку! Віншую! :)
Нават не ведала пра такую традыцыю ў гатэлях.
Ну а наконт зместу палічак - няма чаму здзіўляцца, у прынцыпе. Большасць у нас цяпер нічога не чытае.

Ды я яшчэ ў самай запарцы. Проста сёння мне не прынеслі абяцаную дыпломную на праверку, дык вам пішу, чего же боле :). На Мальце былі мінулым летам, сёлета збіраемся на Родас.

Упершыню ўбачыла такое на Кіпры, а ў мяне была з сабой толькі кніга, якую мне даслаў з аўтографам і кранальным подпісам У. Арлоў. Не рызыкнула пакінуць. Але ў мінулым годзе была падрыхтаваная :).

Дык не толькі ж У НАС, Іра, пра тое і допіс.

Цю, у мяне большасць знаёмых нічога не чытае ўвогуле. Як у школе адвучыліся людзі, так і кінулі. Навіны ў Сеціве - чытаюць, тэхнічныя даведнікі - чытаюць, мастацкую літаратуру - ніколі.
Ды што там, мой бацька нядаўна першую мастацкую кніжку за 20 гадоў прачытаў пазалетась, Хемінгуэя я яму падкінуў.

Таму нават Макарці і Шылава - гэта ўжо добра, хоць нешта чытаюць.

Edited at 2016-06-02 19:49 (UTC)

Ды жах гэта, а не добра, Аляксей. Мастацкая літараура фарміруе духоўнае аблічча чалавека. Успомніла, як гадоў дваццаць таму юная ідэалістка-настаўніца Ала правяла сацыядэмаграфічную анкету сярод бацькоў свайго 2-га класа, а пасля чырванела ад іх адказаў. Ужо тады нічога не чыталі.

А можа так і трэба?

Што так і трэба? :) Вяртанне ў пячоры?

І якім чынам функцыянуюць падобныя "бібліятэкі"? Накшталт буккросінгу?

Не, можна браць і чытаць на адпачынку, ніхто не правярае. Можаш пакінуць свае. Файная рэч, я лічу! І вось для пэўных назіранняў карысная :).

Гм, у гэтым годзе што, усе збіраюцца на Родас?
А па пасту... І вам не шкада было пакідаць? І, па сакрэту ўсяму інтэрнэту, ну а шо, я ў юнацтве Усцінаву чытала %) Ніколі не думала, а што, гэтыя палічкі праўда кліентамі фарміруюцца??? Гм. Памятаецца мы на круізным караблі па Ніле знайшлі ў такой бібліятэцы кнігі на іўрыце. Ну вы разумееце наша здзіўленне. У іх канешне дыпламатычныя стасункі е, але кнігі адкуль? Хто іх там чытае?

А хто яшчэ збіраецца на Родас? :)

Па плану была Сіцылія, але мы мінулым летам столькі разоў сутыкаліся з непрыемнымі італьянцамі, што не перамаглі (прычым удваіх) прыватныя ўражанні. Карацей, пачуцці перамглі розум. Хаця Сіцылію запланавалі на наступны год :).

Было шкада пакідаць кнігу Арлова з аўтографам, шчыра. Да апошняга дня вагалася: хто, як не мы, павінны несці веды пра нашу культуру, але... Карацей, у мінулым годзе я свядома ўзяла на адпачынак чытаць новую кнігу без аўтографа :).

100% кліенты. І кнігу на іўрыце яўрэй нейкі пакінуў, упэўнена :).

Хто іх там чытае?
-----------
Не ведаю :). Але ў бібліятэцы пастаянна сядзелі людзі з кніжкамі, нават давялося каравуліць, калі нікога не будзе, каб пакінуць сваю. Напісала, дарэчы, камплімент гатэлю на кнізе і пару слоў пра беларускую культуру :).

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

почти буккроссинг получился)

Так і ёсць :). Толькі аднабаковы. Можна ўзяць пачытаць на адпачынку любую, ніхто не запісвае. Наўрад ці хто вязе дамоў чужыя кнігі - свае пераважна пакідаюць.

Гэта не паказальная падборка. 1. Большасць чытае ў электронным варыянце. 2. Пакідаюць толькі тыя кнігі, якія не шкада (то бок танныя і не цікавыя).

Во-во. Я некалі ў санаторыі хацеў пакінуць у бібліятэцы том Эдгара По "прайдзісветаўскі", а потым зразумеў, што шкадааааа аўтарскі асобнік аддаваць.

Эх... на старым тэлефоне засталося фота вітрыны кнігарні ў Братыславе. Там таксама Хвілінка. У перакладзе на славацкую. Побач з рускім Уладзімірам Сарокіным. Мы доўга медытавалі на гэтую вітрыну... Эх, трэба ўсё ж дастаць флэшку са старога тэлефона.

Мда, такое не забываецца - сустрэць сваё за мяжой!
Я ўсе фоткі са старога тэлефона перакінула на новы. Хаця б для таго, каб зрабіць партрэты кантактаў, не буду ж я іх наноў фатаграфаваць :).

Your start is very good! Maybe somebody will take up your initiative!

Аніразу шчэ не пакідаў у гатэлях прачытаных беларускіх кніжак, заўсёды вёз іх назад і адвозіў на лецішча, у мяне звычка праз тры-пяць гадоў нешта перачытаць:) А такімі палічкамі карыстаюся, нешта нават крыху чытаю стуль ня вельмі мудрагелістае, што магу разабраць і зразумець, асабліва на славянскіх мовах, польскай, чэскай, славацкай, ну і на ангельскай таксама.

Пакідайце, не шкадуйце :). Ведаеце, як прыемна сустрэць частку радзімы ў падарожжы. Думаю, нават далёкія ад беларускай культуры суайчыннікі не засталіся б абыякавымі, убачыўшы кнігу па-беларуску ў гатэлі :).

одним словом, серьезную литературу люди на отдых не берут:) либо в отелях не бросают:)

Ага. Адна я магла на адпачынку чытаць У.Эка па-ўкраінску :).

  • 1