?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
зяць - ні даць, ні ўзяць
кот
veragodna
Помніце, не так даўно мы тут з замілаваннем абмяркоўвалі кранальную гісторыю пра Плюшынага кавалера, які прыйшоў на спатканне да дзеўкі, а сустрэў у нашым доме сваю гаспадыню?

З тае пары шмат малака было выпіта, і нашы адносіны з зяцьком прайшлі некалькі стадый. Спачатку я нават радавалася, што Плюша пасябравала хоць з нейкім прадстаўніком свайго віду, ды тым больш такім брутальным мужчынам, бо дагэтуль яе сустрэчы з суродзічамі заканчваліся бойкамі. Гаўрыла - так завуць нашага зяця -  даволі хутка асвоіўся ў доме, падымаўся на другі паверх, гучным крыкам паведамляючы мне пра свой прыход. Да Плюшынага паўміска ён не саромеўся падыходзіць нават у прысутнасці мужа. Нарэшце мы перасталі выкідваць корм, бо тыя сухрабкі, якія заставаліся ад Плюшынай вячэры, раніцай былі згрызены, а сподак акуратна вылізаны Гаўрылам. Гаўрыла лашчыўся і качаўся па падлозе, і нават у адсутнасць Плюшы патрабаваў маёй увагі і камунікацыі.

Але з цягам часу мяне пачала напружваць адна праблема - вось яна, на фота. Спадзяюся, нікому не трэба тлумачыць, што тут адбываецца.



Цяпер у маім доме рэгулярна смуродзіць так, што нават рыбкі ў акварыуме закрываюць плаўнікамі вочы. Па-мойму, вадкасць, якой Гаўрыла меціць тэрыторыю, яго арганізм вырабляе літрамі. Парайце, сябры, што рабіць. Упершыню сутыкаюся з такой праблемай.


Умова задачы.
Дадзена:

- адны заўсёды адчыненыя ўваходныя дзверы, бо Плюшы неабходна забяспечыць доступ у дом у любы час (у выпадку небяспекі ці непагадзі, да прыкладу), а яна днямі гуляе на вуліцы;

- адзін зяць, імя Гаўрыла, які па сумяшчальніцтве з'яўляецца катом нашых лепшых сяброў (гэта я на выпадак прапаноў гвалтоўнага вырашэння праблемы, хаця я прынцыпова супраць таго, каб прымяняць фізічнае ўздзеянне да жывых істот);

- адна наіўная закаханая Плюша, якая цалуецца-мілуецца з Гаўрылам і раніць пачуцці якой не хацелася б (хаця гэты кабель, хоць і кот, заляцаецца да іншых котак - во, паглядзіце, які канкрэтны кацяра :).





- адна незадаволеная Ала (і яе раз'юшаны муж) у выніку памечаных ядавітай вадкасцю дываноў, мэблі, хатніх кветак, смурод ад якіх не выветрываецца суткамі.

Пытанне: Што рабіць???

У гэтай сітуацыі нервуюцца ўсе, мама мая нават паабяцала парушыць дыпламатычныя стасункі з сябрамі і надаваць у наступны раз Гаўрылу тапкам. Цяпер я пільную Гаўрылу, каб не трапіўся на вочы маме.

Ведаючы, што гаспадыня Гаўрылы калісьці хацела яго кастрыраваць, але яе муж быў супраць і заявіў, што не павязе ката ў клініку з такой мэтай, я стала жартаваць у адрас свайго мужа, маўляў, цяпер гэта і твая праблема, ты і павязеш.

Адной Плюшы ўсё  падабаецца :).



"Выложил хозяйке
Сердце из г..на.
Отлупила тапком -
Жизнь кота трудна"


:(

Дзмітрый Алегавіч, я Вас абажаю :))). Насмяшылі да колікаў!!

Прапанаваць Плюшы пераехаць пажыць да зяця :)

Можна было б, але там сабака :).

Дарэчы, даўно хацеў спытаць: якую сэнсавую нагрузку нясуць гэтыя гномікі, жабкі і іншыя фігуркі?

Нават не ўяўляю, чаму даўно, бо падарылі гноміка месяц таму - на мужаў Дзень народзінаў :). Сама б не купіла, а так ёсць - дык няхай будзе, есці не просіць :).

Ой, я вам спачуваю. Коцікі коцікамі, але за такое і коцікаў часам хочацца прыбіць. Нават не ведаю, што тут параіць... Ёсць усякія сродкі, якія нібыта адпалохваюць катоў ад папрысканых месцаў, але ў вашым выпадку гэта не варыянт, бо цэлы дом імі не зальеш. Калі дзверы пастаянна адчыненыя, то тут ужо нічога не зробіш. Кастрыраваць было б добра, але ці пагодзяцца вашы сябры...

Ну а ваша ўменне нават пра праблемы распавядаць так, што са смеху качаешся - гэта нешта :) "Зяць" - гэта настолькі трапнае азначэнне Гаўрылы і гэтай сітуацыі ў цэлым! Вы, як гаварыцца, зрабілі мой вечар :)

Я нават ужо атрымала ад гаспадара Гаўрылы дазвол натыкаць яго пысай у зробленае, бо ён рэгулярна практыкуе гэты метад, і Гаўрыла ў СВАІМ доме амаль не меціць (прынамсі, у іх дома не пахне, пацвярджаю).

Гаспадыня на кастрацыю саспела, але яе муж адмаўляецца. Пакуль бачу ў гэтым адзінае выйсце - націснуць з нашага боку і папрацаваць майму мужу кіроўцам.

Дзякуй, Іра! Вось не пішаш, не пішаш ў жж, а пасля бачыш рэакцыю - і акрыляе-радуе :).

Мда, уяўляю, праходзілі...
Мне здаецца ніякіх варыянтаў няма, акрамя як дом увесь час зачыняць. Наш дом у вёсцы так і зачынены, ну як, там ёсць кароткі калідорчык, дзе і міска яго стаіць з ежай, і туды праход адкрыты, а ўнутр ужо толькі ўвечары ці калі ён разам з гаспадарамі забяжыць. Але і кот у нас такі, які 80% часу жыве як хоча і дзе хоча, Плюша ваша канешне не такая прыстасаваная... Хаця па шчырасці мы ўжо ганяем катоў і з таго калідорчыка, бо ты ім -- гасціннасць, а яны пачынаюць сцаць у міску гаспадарскага ката.

Ды калі зачыняем, Плюша пужаецца і раве, як ненармальная, маўляў, а божухна, мяне кінулі гэтыя жорсткія людзі. Яна ж хатняя-хатняя. А Гаўрыла таксама крычаў пад дзвярыма, каб пусцілі яго :).

Вось сур'ёзна не ведаю, што рабіць. Тупік нейкі.


Кастрыраваць зяця трэба
Сумна але трэба


Edited at 2016-05-28 18:39 (UTC)

Плюша даўно стэрылізаваная, гэта самае гуманнае, што могуць зрабіць гаспадары для сваёй коткі.

А вось з чужым катом больш складана... :)

Застасаваць агульны падыход "нафіг жывёлаў з хаты".


Edited at 2016-05-28 19:06 (UTC)

Шоо? Плюшу нафіг?? :))) Не, яна паўнавартасны чалец сям'і!

Чужы кот просіцца ў хату? А Божа)) Два разы пантофляй па пысцы. Не моцна, але каб яго пакрыўдзіць. Проста гнаць з двара.
выбачайце, вы няправільтна сябе павялі ад пачатку: нельга прыманьваць ежай ды ласкай чужых жывёл - вось вам навука! чужое трэба гнаць са свайго двара, якім прыгожым яно не бывае. У маім жыцці хапіла прыкладаў: ад чужых сабакт да чужых дзяцей(((

Ды мы не прыманьвалі - сам прыйшоў, дакладней, Плюша прывяла :). Каб кот быў зусім чужы - праблем бы не было, шыкнулі б пару разоў, і канец праблеме. А гэта кот лепшых сяброў, які бачыць, як мы да іх у госці прыходзім і лашчым яго там. І каты не дурныя, ён нас пазнае. А першы прыход яго ў наш дом увогуле быў камічны: ён прыйшоў і ўбачыў сваю гаспадыню ў нас у гасцях, і, натуральна, адчуў сябе ў поўнай бяспецы.

А пра дзяцей Вы мяне рэальна заінтрыгавалі. Раскажыце.

адвезці ката да ветэрынара, вернецца дамоў праз суткі быццам нічога і не было, або забіць і закапаць

Ага, і зрабіць сябрам сюрпрыз :)).

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Суседзи часам не збираюцца у адпачынак?

Ужо былі, правялі яго з намі ў Хельсінкі :).

Сочувствую :) Мои дефабержированы, но старший все равно иногда устраивает вот такие показательные выступления.

Существуют котиные дверцы, встраивающиеся в обычные двери и открывающиеся чипом или магнитом на ошейнике. Мои домашние, поэтому опыта с такими дверцами у меня нет. Но я почитала отзывы - на некоторые из моделей они неплохие.

Наташа, гэта можа працягвацца і пасля кастрацыі??? Ты мяне забіла... Як так?

Я ведаю, заўсёды любуюся імі ў амерыканскіх фільмах. Але ў нас па кліматычных умовах не мае сэнсу ставіць. Ці заклейваць іх, як савецкія вокны, паперай на зіму :). Ды і хіба яны перашкода для чужых катоў? Плюшы ж ключы не выдаш :)).

Я увогуле па гэтай тэме не спецыялiст, але проста хачу абурыцца. Выбачаюся, бо гэта вашыя сябры, але пазiцыя iх вельмi няправiльная. Яны выпускаюць бегаць паусюль некастрыраванага ката! Выпусцiлi б так котку? Канешне, не, бо яна можа зацяжарыць i што рабiць з кацянятамi. А тое, што у некага iншага узнiкнуць праблемы - не хвалюе. Да таго ж яшчэ з вашым домам такая сiтуацыя.... пагуглiце якi-небудзь артыкул, чаму варта кастрыраваць "гуляшчых" катоу, дайце пачытаць "салiдарным" мужчынам))))

как вариант:
- подгузник на него нацепить, а перед уходом гостя домой - снять);
- попробовать размещать информационные таблички, графику, показывающую недопустимость действий кота;
- сказать Плюше, что кот уехал вахтовиком в Магадан и не пускать кот;
- засыпать все вокруг хлоркой включая кота, говорят помогает

З падгузнікам варыянт, але я галасую за графіку! :))) У нашым законапаслухмяным грамадстве павінна спрацаваць бездакорна.

да, от всего этого есть только один верный метод - кастрация...

красивый кот:)

Так, згодна. Але як пераканаць сяброў?
І, між іншым, мне вышэй Наташа (заўзятая кашатніца) напісала каментар, што і кастрацыя не дапамагае. Ці я няправільна зразумела.

Так, у Плюшы густ ёсць :). Бачыла б ты яго ўжывую: масць фота не перадае, ён такі неверагодны, колеру крэм-бруле :).