?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
са святам, сябры!
дама з кацячкай
veragodna
Вось толькі што праводзіла апошніх гасцей і не магу парушыць традыцыю штогадовага прызнання ў любові да вас, сябры, у самае добрае свята года. З Вялікаднем!

Досвед паказвае, што нават філолаг можа пасябраваць з тэхнічнымі вынаходніцтвамі на Вялікдзень. І гэта сапраўдны цуд, скажу я вам. Вы ж ведаеце, што я і тэхніка жывем у розных вымярэннях. Мяне нават тэлевізар не слухаецца, калі мужа няма дома. А як вам мае велікодныя яйкі, а? Я проста Эдысан нейкі, ганаруся сабой :).



Днём яйкі выглядаюць не так эфектна, але ўсё адно някепска.




Праўда, на заваленым ежай стале мая інсталяцыя згубілася, ведаю.



Зрабіла велікодныя пячэнькі, але пераблытала мамін рэцэпт  (яна калісьці тры штукі на адным лісце напісала). Шчыра скажу, гарбатыя пячэнькі і ўпрыгожванні не выправяць. Але як ёсць.



Ну, хоць пасхі атрымаліся. Прызнаюся, у гэтым годзе я працавала з гатовай мастыкай. Некаторыя людзі ў Фінляндыі сумкі ды акуляры куплялі, а Ала завісала ў прадуктовых крамах, бо там стоооолькі ўсякай фігні для творчасці - не адарвацца.



Упрыгожванні дома паказваць амаль не буду - выкарыстала мінулагоднія набыткі. Помніце карціну з яек? Ці фларыстычную кампазыцыю? Ну ці хаця б яйкі з фліса на каміне? Усё на месцы, не хвалюйцеся. Абноўленае і ўдасканаленае.



Люблю вас, сябры. Шчыра люблю, і нават работа не дапамагае. Не пакідайце ж ЖЖ нашага, каб не ўмёрлі! :)

PS А Плюша, свіння, яшчэ дадому не прыйшла. У яе жаніх завёўся, суседскі Гаўрыла. Сёння прыводзіла яго нават на кухню - частавала прысмакамі. А гаспадыня Гаўрылы (якая жыве праз чатыры дамы - па-кацінаму гэта далёка) была ў нас у гасцях. Гаўрыла перажыў сапраўдны кагнітыўны дысананс - прыйшоў да дзяўчыны на спатканне, а там... мамка ягоная :). Аблом абломаў і пацеря пацерь. І што цяпер, жаніцца? :)


Хрыстос уваскрос!
Эх, красацішча якая! Дык жа падзяліцеся вынаходніцтвам, спадарыня Ала. Чо яйкі свецяцца?

Сапраўды ўваскрос!

Ды ўсё элементарна, Ватсан: святладыёдныя лямпы + круглая батарэйка + скоч. Хопіць на месяц.
Хто маладзец? Я маладзец :))).

Ідэю ў сеціве стырыла, натуральна.

Edited at 2016-05-01 19:44 (UTC)

Сын інжынера-электрыка ганарыцца вамі!

:) Я сама ганаруся бязмежна! Сама ад сябе не чакала такой круцізны. Так можа ганарыцца толькі непісьменны, які прачытаў першае слова :))).

Edited at 2016-05-01 21:29 (UTC)

чароўныя яйкі! са сьвятам!

Дзякуй, Воля! Любімае маё свята.

Абалдзенная гісторыя пра коцікаў)

:)) Вось адразу бачна, хто ўваходзіць у клуб па інтарэсах. З'явілася ўжо дзесяць хвілін таму гуляшчая. Думаю, якія выхаваўчыя меры прымяніць :). Звычайна ў восем ужо дома.

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Чакала вашых вялікадзённых прысмак, нават здзіўлялася - дзе ж пост пра іх.
Але бонусныя яйкі - гэта наогул оооо ды аааа.
Коцікавыя жаніхарствы - кантрольны стрэл.
Няма слоў! Х.У.!

Сёння супаў Вялікдзень і святкаваннне ДН майго мужа. Як бы ні хацела раней вывесіць пост, госці - святое :).

Яйкамі рэальна ганаруся, бо гэтая гісторыя не пра мяне. А тут я так выступіла :).

Коцік прыйшоў галодны і задаволены :)). Вось у каго насамрэч было свята!

Сапраўды ўваскрос!

Са Святам! Стол шыкоўны і так шмат свежай гародніны!

Так! І некаторая гародніна ўжо свая, з агарода! :)

А ўжо неяк і звыклася я да гэтай традыцыі, і чакала штогадовага допісу :)
Са Святам! Цудаў вялікіх і маленькіх!

Ух, Алена, умееце Вы натхняць! :) Я-та думала, што традыцыя жывая толькі для мяне.

Дзякуй! :)

Яйкі - шык! Я б не дадумалася да такога :)

А мы тут на днях у Бабруйску былі, у бацькоўскім доме, там кот у нас на вуліцы жыве. І неяк раніцай кормім яго, клічам - а ён не ідзе. Цэлы дзень ежа некранутая ляжала, вечарам таксама не было яго, нават хвалявацца пачалі )) На наступную раніцу ежа была паедзеная, але ката было не дагукацца. Мы тады ў Менск з'язджалі, вярнуліся позна ноччу і толькі на раніцу нарэшце ўбачылі гэтага няшчаснага гуляку :) Суткі ці двое не было яго! Таксама, напэўна, знайшоў сабе паненачку па суседстве :)

Ну, і я не дадумалася :). У сеціве калісьці натрапіла на ідэю. Прачытала апісанне і вырашыла, што спраўлюся з задачай.

Каты-мужчыны нярэдка на некалькі сутак сыходзяць на свае бойкі ды пагулянкі. Таму я больш люблю катоў-дзевачак :). Плюша звычана дысцыплінаваная, к 7-8 вечара вяртаецца дадому. Але тут любофф :)).

О, і я чакала допісу! Са святам вас!
Пра яйкі па першаму фота з падазрэннем падумала, што працягнулі традыцыю 1 красавіка мабыць))) Думала, пад катам будзе "ага, зноў я вас падманула!". Не ведаю, у чым мусіў заключацца падман. Мабыць у тым, што гэта павінна была быць чароўная фарба, якая свеціцца ў цемры, а апынуліся лямпачкі. А гэта і былі лямпачкі)))
А не баіцеся таго..што Плюша нагуляе?))) Мне таксама спадабалася, як яна прывяла свайго прынца ў госці частавацца, гэта міла)

О, я таксама думала, што будзе розыгрыш. :))

Ого, у Вас проста свята-свята нейкае, гэта ж колікі працы!

Ой, і не кажыце. Толькі пячэнькі гадзін шэсць адабралі :).

любите вы праздники отмечать с размахом))

Толькі два святы так адзначаю - Новы год ды Вялікдзень :).

Ой, сколько красоты всяческой!!!
Пасхи шикарные. У меня в этом году тоже получились необычайно вкусные, а вот яйца красила со второго раза.

С Праздником!!

Дзякуй! :)

Я ў пазамінулым годзе маскіравала кепска пафарбаваныя яйкі пад велікодных зайцоў. Вось:
http://images.vfl.ru/ii/1398017531/725cf818/4895701.jpg

Я вось якраз пра лямпачкі і батарэйкі адразу здагадалася. Для мяне было больш складаным пытанне, што зверху. Бо пра шкарлупіны ад сапраўдных яек падумала ў апошнюю чаргу :) А святладыёды каляровыя?

Не перастаю захапляцца Вашай энергіяй і фантазіяй! Вашым гасцям неверагодна шанцуе :)

Пра Плюшу і Гаўрылу так смешна атрымалася :)


:) Так, нават не фарбаваныя шкарлупіны, белыя. Толькі памыла іх. А святладыёды каляровыя. Гараць вунь ужо трэція суткі. Мы з мужам заключылі пары, на колькі часу іх хопіць :). Галоўнае, каб да Радаўніцы датрымаліся, я звычайна пасля яе свае велікодныя ўпрыгожванні прыбіраю.

Дзякуй :). Так супала, што святкавалі і Вялікдзень, і дзень народзінаў мужа.

Думаю, будзе працяг гэтай гісторыі.

Паглядзела, пакамплексавала. :)))) Бо ў нас учора таксама госці былі. Пакарміць-та я пакарміла, але каб такія пячэнькі... ну і наогул... Карацей, лазання пакуль вяршыня маіх кулінарных здольнасцей (маю на ўвазе колькасць складнікаў і лагістыку). :))) Вось я не ведаю: калі ты гэта зрабіла? Я прадумвала: пакуль тое пячэцца, я тут салаты раблю, пакуль там варыцца, тут - смажыцца.

І перадавай Дзіме віншаванні! :))

А калі ў яго дн быў?