?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
кароткі майстар-клас
дама з кацячкай
veragodna
Звычайна я такія допісы пішу пасля святаў, а ў выніку чытаю ў каментарах справядлівыя папрокі ад сяброў, навошта я дзялюся сваімі сакрэтамі стварэння эксклюзіўных упрыгожванняў так позна, бо немагчыма скарыстацца набыткамі.

Выпраўляюся.
Вось мая новая знаходка, як упрыгожыць яйкі на Вялікдзень. Тут я выкарыстала cвой партрэт, хаця збіраюся зрабіць "імянныя" віншаванні - з партрэтамі тых, каму будуць гэтыя яйкі прызначаны ў падарунак.



Можна гэтым жа спосабам упрыгожыць будзённы бутэрброд, які падаць на сняданак свайму мужу. Праўда, з першага разу ў мяне атрымалася не вельмі, але ёсць час патрэніравацца.



Прычым тэхніка настолькі простая ў выкананні, што з ёй справіцца нават гаспадыня, якая здолела асвоіць у сваім жыцці хіба яечню ды магазінныя пяльмені.
Хочаце даведацца рэцэпт, вэлкам пад кат.





Ды фоташоп жа, ёлы-палы!!! :))) Паверылі???
Дарэчы, с плаката таксама на вас пазіраю я.

З 1 красавіка, сябры! :)


1! :)

Значыць, ужо недарэмна пісала :).

Ааа!!! Павялася))) шыкоуна!!))

Дзякуй, Таня! :) Я доўга не магла прыдумаць, як маіх прашараных сяброў развесці :). Удалося ўжо дваіх!

І ты павялася?? :))

Ура! Трэці сябар верыць кожнаму майму слову :).

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

это фотошепп, я прогромизд, миня не обманеш

І не сумнявалася :). Разлік быў на а) тое, што я люблю ўсякія "вынаходніцтвы" святочныя посціць; б) усе сябры ведаюць, што я чукча ў тэхніцы. А вось і не, магу, калі хачу, як высветлілася :).

Я паверыла!!!))

Сёння ўвесь дзень жыла і не ведала, што гэта ж 1 красавіка, а як сына з садка забіраць пайшла (а ён у нас ва Ўжупісе), дык убачыла на мосце святочную "мяжу" са сцягамі, то дапетрыла нарэшце. Прайшло колькі гадзін - і мяне падмянулі як авечку!))


Ааа, чацвёртая! Нават не разлічвала на такі поспех :)). Калісьці на маю брунэтку (http://veragodna.livejournal.com/93544.html#comments) толькі пару чалавек павялося, і тое пераважна мужчыны :).

Дык я яшчэ і першая!!! :)))

А так хацелася спадарыню Алу на яйка перанесці :))))

Нуууу ў тэорыі нешта такое можна зрабіць, пытанне як) Думаю цяпер) Кружок з фота можна надрукаваць і наляпіць (хаця 100% у колер не патрапіш), а рэшту (белыя кропачкі) натыкаць пэндзлем. Праўда партрэт маленькі, бо закругляецца форма... Але ў любым выпадку такое мне здаецца магчыма, я мабыць бачыла яйкі ў нейкай плёнцы...
Ці яшчэ штамп зрабіць, але фатаграфічнай дасканаласці не будзе, максімум карыкатурная стылізацыя.

А так калі вы ўжо ўзгадалі, то давайце сапраўды папярэдні майстарклас! Ці спіс мінулых:)

З яйкам можна, калі ёсць айфон, знайшла такое ў сеціве, як ні дзіўна :). З грэнкамі - фантастыка, не ўяўляю механізм рэалізацыі нават у дарагой рэстарацыі.

Даю: :)
http://veragodna.livejournal.com/126058.html
http://veragodna.livejournal.com/112701.html
http://veragodna.livejournal.com/95600.html

І я павялася. :)))

Але калі б мне далі выбіраць, што розыгрыш - выява на ежы ці фоташоп. Я падумала б, што фоташоп. :)))

Вось як я карыстаюся тым, што мае сябры мне безагаворачна вераць :))).

Ха-ха-ха, адзіны розыгрыш у сеціве, якому я сягоння паверыла )))

:))) Я думала некалькі дзён!

Але гэта і камплімент мне, бо, значыць, сябры давяраюць бязмежна :).

Вось, Дзмітрый Алегавіч, якімі падступнымі могуць быць калегі :).

ааааааа )))))) усім сёння веру, колькі ўжо можна )))

:))) Я якраз баялася, што пасля бутэрброда аўтаматычна раскалюся!

Натуральна, я гэтаксама далучыласяда кампаніі даверлівых. :)

Хаця мяне падмануць увогуле лёгка. Сёння цэлы дзень падманвалі, як апошнюю. А я ніводнага разу нікога! Толькі пачну, як адразу рогат разбірае!)

Не! Толькі не Вы :))).

Вось ніколі б не падумала!
Раскажыце хоць пра самыя віртуозныя падманы.

Пра яйка паверыла. Далей ужо не :))

Але мушу зазначыць, што ідэя прадуманая выдатна! :)

Воось, ёсць жа пільныя людзі, якіх не падманеш у гэты дзень :). Я там вышэй пісала ўжо, што разлік быў на ўпэўненасць сяброў у маёй бесталковасці ў абыходжанні з тэхнічнымі вынаходніцтвамі. Я гэтага ніколі не хавала. Вунь учора, сама таго не падазраючы, пазваніла Аксане з новага тэлефона :))).

Не, гэта не кароткі майстар-клас. Гэта проста клас! Я таксама павялася.

Дзякуй! :) Спадзяюся, узняла Вам настрой.