?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
уся праўда пра жывёл
дама з кацячкай
veragodna
Калісьці Курт Вонегут у невялікім апавяданні "Калматы сабака Тома Эдысана" прадставіў чароўную ідэю пра сусветную змову сабак супраць людзей, якіх жывёлы, валодаючы звышвысокім у параўнанні з чалавекам інтэлектам і не менш высокімі навыкамі канспірацыі, прымусілі абслугоўваць свае надзённыя патрэбы - выгульваць, карміць, вычэсваць (апавяданне тут, каму цікава). Для таго каб увесці чалавека ў зман, жывёлам трэба толькі блазнавата качацца па зямлі, выкусваць блых ды рабіць дурнавата-дэбільнаваты (на сучасным слэнгу "мімімішны") выраз твару. Вось прыкладна такі, які ўзорна дэманструе Плюша на наступным фота.



І як тут не паверыць у гэтую фантастыку, калі адзін прадстаўнік жывёльнага свету, жывучы ў тваім доме, неасцярожна дапускае праколы, дэманструючы не ўласцівыя катам, па меркаванні людзей, складаныя мысленчыя аперацыі.

Не, Плюшы часам удаецца пераканаць сваіх гаспадароў у наяўнасці не вельмі высокага розуму. Адно смактанне маіх вушэй, якое доўжыцца і па сённяшні дзень, чаго вартае. Думаю, праз год-два, калі і надалей Плюша не кіне сваю дурную звычку, я змагу падаць заяўку ў кнігу рэкордаў Гінэса як чалавек з самымі мазолістымі вушамі ў свеце.

Але нават навучыўшыся даваць лапу, Шцірліц не быў так блізка да правалу, як у той момант, калі скеміў, як набіраць ваду ў ванну.




Плюша даўно цікавіцца вадой і нашай дзіўнай, на яе погляд, звычкай прымаць ванны. Адна з улюбёных яе гульняў - кратаць тонкі струменьчык вады, які мы ўключаем па яе заяўках. Гэта весела, безумоўна, толькі ванна пасля Плюшыных гульняў па колькасці слядоў нагадвае паляўнічую сцяжыну, па якой табун катоў  рухаўся на вадапой.

Але каціная галава доўга не магла ўцяміць, як нам удаецца ванну НАПАЎНЯЦЬ. Зрэшты, праз пэўны час Плюша зразумела механізм:
1) з усіх рэчаў, якія ляжаць на борціку, трэба выбраць белае і круглае (а рэчаў, паверце, там дастаткова, на фота і паловы не бачна);
2) бела-круглае трэба скінуць у ванну;
3) трэба закаціць бела-круглае ў адтуліну, і - бінго! - ванна напаўняецца вадой. Такая вось многахадовачка.

Бачыце, любуецца зробленай працай.



Ніколі б не падумала, што каты ўмеюць разважаць настолькі лагічна :). Гэта ж цэлы каціны гольф! Прычым аперацыю па напаўненні ванны Плюша праводзіць штодзённа, пакуль муж не бачыць, бо за ваду трэба плаціць :).

Увогуле, на адной з галін генеалагічнага дрэва Плюшы, відавочна, былі сабакі. Бо, нягледзячы на тое, што я называю другую ўлюбёную гульню Плюшы "кідаць мышу", выглядае гэта звыкла толькі для сабачнікаў. Бярэш кавалак паперы, скамечваеш і кідаеш. Плюша бяжыць і прыносіць табе яго ў зубах.


Плюша ў засадзе. Мыша нічога не падазрае.



Мыша злоўленая, не збяжыць. І такіх вось мышай мы з-пад канапы штотыдзень выцягваем некалькі дзясяткаў.



Гэй, мыша ўпала, падымі, Ала, не бачыш, што я не дастану? Вуунь туды ўпала.



Плюша не крадзе са стала, яе можна абсалютна спакойна пакідаць сам-насам з мясам. Бо, па яе меркаванні, ежа так выглядаць не можа. Ежа - гэта маленькія кавалкі -  не ведалі? - а не гэтае фе.



Спаць трэба, як людзі - галавой на падушцы (пажадана на Алінай).



Я сама ведаю, як мне зручна - з задняй нагой пад галаву ці не.



А пішу я ўсё гэта, бо ў майго кота-сапіенса сёння Дзень народзінаў. Два гады ўжо! :)

А на вуліцы катастрофа. Усе кветкі памёрзлі. Эх... Таму Плюша на вуліцу ісці не хоча, сядзіць на падваконні і глядзіць свой тэлевізар. Любіць толькі тры праграмы: на поўнач, на поўдзень і - зусім рэдка - на захад, бо там цёціраін агарод паказваюць.





О! Не магчыма не адкаменціць пост пра ката!)))))
Віншую Плюшу з ДН!))))
Узгадала настальгічна, як мой кот у маім дзяцінстве зваліўся да мяне ў ванну і быў у поўным шоку) Але затое ён хадзіў на ўнітаз як нармальныя людзі))
Кветак шкада(

Ага, спекулюю на папулярнай тэме :))).

Плюша дзякуе :).

Мяне заўсёды цікавіла, як каты, якія ходзяць на ўнітаз, пераадольваюць свой інстынкт закопвання сваіх... кх-кх... адыходаў :).

Мы таксама віншуем :)
У маёй бабулі котка спрабуе адказваць у дамафон, але пакуль што толькі ўмее скідваць слухаўку)

Дзякуй-дзякуй! :)

Яшчэ адна :)). Дакладна тут тэорыя сусветнай змовы.

Між іншым, Плюша баіцца званкоў мабільнага, але бяжыць, па маім прыкладзе, да яго, бо такім чынам, па яе назіраннях, ён павінен замаўчаць :).

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Мяркуючы па першым фота, Плюша яшчэ і сэлфі рабіць умее? :)

Немагчыма налюбавацца на Вашую котку, такая яна ўжо дзевачка-дзевачка :) Перадавайце віншаванні.

А кветак шкада :( Мо, яшчэ аджывуць, як мароз адпусціць?


:))) З сэлфі рэальна насмяшылі! Падобна да таго.
Яна фатаграфавацца цярпець не можа, бо я здуру калі купілі новы фотаапарат трэніравалася на Плюшы, але не адключыла ўспышку. Цяпер яна як бачыць фотапарат імкнецца ўцячы. Дык давялося ўсе гэтыя фота на мабільны рабіць.

Віншаванні перадам, дзякуй! :)

Баюся, тыя, што на другім фота, як кажуць, фсё... Цюльпаны ўжо вялікія, але трымаюцца стойка.

Святочна паплюшчыце Плюшу!

:) Абавязкова! Сёння ёй на свята купілі крэветкі, за якімі яна трасецца.

(Ананімна)
Віншую Плюшаньку з Народзінамі!

(Ананімна)
Во, ананімна атрымалася, бо зайшла праз Фб, не залагініўшыся тут. Тамара.

Нешта фб зусім пасварыўся з жж - раней высвечваўся акаўнт тваракнігі.

вот кстати Папа на днях тоже был буквально поражен способностью кота наблюдать делать логические выводы а потом действовать сообразно
причем это осознание было настолько неожиданным что даже несколько Папу шокировало
надо будет отдельный пост написать :)
а Плюша просто прекрасна :)

Ой, напішыце. Коцікі - таксама папулярная тэма :).

Дзякуй!

Бо, па яе меркаванні, ежа так выглядаць не можа
кусок размером с Плюшу - зверь просто в шоке от счастья и не может сориентироваться))

:) Ды яна і на курыную нагу рэагуе з падазронасцю, хаця курыцу любіць. Плюша лапай яе пакратала і адвярнулася - не царская гэта справа адгрызаць ад мяса кавалкі.

Ой, разумная яна ў вас, віншую з ДН :) Але смактаць не кіне, то ўжо пішыце заяўку, і Вам падфарціла, што проста смокча. У мяне руды такі самы, разумны вельмі, з піпеткі карміў яго, але была ў яго патрэба нешта яшчэ і пасмактаць, прысмоктваўся да ўсяго і ўрэшце спыніўся на складцы паміж вялікім і ўказальным пальцам, а цяпер у яго зубішчы і страшна руку працягнуць, бо хапае за тое месца і спрабуе некуды цягнуць. Скажыце дзякуй яшчэ :)

Дзякуй, перадам :).

У мяне руды такі самы, разумны вельмі,
---------------
Гэта які Упячка?

Вы мяне суцешылі :)). Я-та спадзяюся, што падгадуецца трохі і перастане смактаць. Вушы ўжо на мяжы цярпення :).

Плюшу з ДН! Яна старэйшая за маю дачку )))

:)) Дзякуй! Па чалавечых мерках Плюша ўжо кабыла здаровая, ёй 24 гады.

(Deleted comment)
А мне кветкі пад снегам спадабаліся. Нешта ў іх ёсць кранальнае.

Я за гэтыя кветкі рэальна перажываю, другім (на здымку), па-мойму, капец ужо ў гэтым годзе.

А чо Плюшу праігнаравалі? :)

Надта добра гэтай Плючы жывецца!)
Па-мойму, на яе варта ўскласці якія-небудзь хатнія абавязкі. Ну, там... тапачкі ў зубах падносіць гаспадарам, калі дамоў вяртаюцца. Альбо пыл хвастом выціраць "в труднодоступных местах". Бо зусім буржуйскае жыццё ў жывёліны, аж завідкі бяруць!)))

:)) Буду вучыць яе выносіць смецце!

Ну во, адзін дзень у жж прапусціла - і адразу такое свята! :))

Віншую! Памятаю наша з ёй знаёмста і ўзаемную :)) сімпатыю! Хай гадуецца! Такая прынажуня яна ў вас!

У Інгі кот смактаў руку на згібе локця. Здаецца, перастаў. Хоць дакладна не ведаю. :)

Успомніла, як я не магла скеміць, як у вас вада з крана на душ пераключаецца. Смяюся. :))

Нічога, я ўжо два прапусціла, жыццё віруе :).

Так, ты, здрадніца сабачая, не ўлічыла каціную любоў :)).
Дзякуй, Аксана!

Смактуны, блін. Жарты жартамі, а ў мяне вушы часам баляць. Адганяю яе, а яна крыўдзіцца, плача :).

А перапады гарачай і халоднай цябе не збянтэжылі? Людзі, якія не прывыклі да калонкі, спачатку нервуюцца :)). Я сама такая была.

кошке привет:) она прелесть:)
пойду рассказ почитаю:)

Дзякуй, Каця! Перадам :).

А ў вас колькі зараз катоў засталося?