?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
43 - баба ягадка апяць :)
дама з кацячкай
veragodna
Калі ўлічыць, што агурок - гэта ягада, то загаловак блізкі да ісціны. У свой 43-ці Дзень народзінаў хаця і п'ю пігулкі, стараюся трымацца агурком.

І лепшы падарунак ад фрэндоў на такое свята - флэшмоб :). Гэтак я ўжо трэці год выкручваюся, не ведаючы, чым у Дзень народзінаў запоўніць свой блог. Фота вывесіць - само сабой, абавязкова, фота "ягадкі" прыклала (гл. ніжэй).

Сутнасць флэшмоба - выбраць адно з двух прапанаваных сябрам паняццяў і патлумачыць свой выбар. Як кажуць, давайце знаёміцца бліжэй.
Пытанні ад Волі volka_z_bolkava.

1 Загадваць ці адгадваць?
Адгадваць. Люблю ўдзельнічаць ва ўсялякіх гульнях ды квэстах на логіку. Муж мяне, дарэчы, жартам называе Эркюль. Але ў жыцці часцей адбываецца наадварот – прыдумкі-загадкі даводзіцца сачыняць мне. І не толькі на рабоце – так склалася, што аўтарам сцэнарыяў усіх сямейных гульняў з’яўляюся я. І толькі ў апошнія гады падгадавалася маладое пакаленне, што дало мне магчымасць урачыста і з задавальненнем ускласці гэты абавязак на іх плечы.

2 Польшча ці Чэхія?
Выбрала б Аўстрыю, ды правілы не дазваляюць :). Няхай будзе Чэхія. У Польшчы была тры разы, у Чэхіі – двойчы. Чэхія спадабалася, калі б не адно “але”. Людзі. Асабліва жанчыны. Ні ў адной з наведаных мной краін я на працягу кароткага прамежку часу не сутыкалася з такой колькасцю непрыемных і грубых людзей.

3 Маска ці адкрытасць?
Адкрытасць. Гэта і несумненны плюс майго характару, і мая бяда адначасова. Мне цяжка даецца хлусня нават у высакародных мэтах. Я не ўмею хваліць людзей, пра якіх думаю кепскае. Калі мне нешта не падабаецца (у словах, рэчах, паводзінах - не важна), але гэта не нясе пагрозы прыдуманаму мной "крыштальнаму свету", я лепей прамаўчу. То бок нейтральную маску гадам к 30-ці мне ўсё ж удалося навучыцца насіць.

4 Клетка ці палоска?
Гарошак :).
Тут тупа статыстыка: калі ўспомніць маё любімае адзенне на працягу апошніх гадоў дзесяці, то палоска знойдзецца, клетка - не. Значыць, палоска.


5 Вусатыя ці барадатыя?
Воля канчаткова вырашыла мяне даканаць :). Ужо трэцяе пытанне, дзе для мяне няма выбару. Бо негігіенічна і калюча ў абодвух выпадках:).
Добра, адказваю. Калі гэта не мой мужчына, а, скажам, Джордж Клуні, то няхай будзе барада. Але безбароды Джордж Клуні нашмат клунісцей усё адно.

Мае вусата-барадатыя (ледзьве не напісала паласатыя) сябры-мужчыны! Я ведаю, вас многа. Не крыўдуйце, калі ласка! Перачытайце пункт тры гэтага допісу. Гэта Воля мяне падставіла :).




І яшчэ пяць пытанняў ад Маркіза markiz_de_kiss.

1) Мора ці акіян?
Мора. Мора цёплае, акіян - халодны. Мора ўтульнае, акіян - бязмежны. Мора зразумелае, акіян - небяспечны. З морам - кантактаваць, акіянам - любавацца здалёк. Вось такія асацыяцыі. Хаця акіян пабачыць хачу. Асабліва Індыйскі.

2) Духоўнае ці плоцкае?
Духоўнае. Ад плоцкага (у самым шырокім сэнсе) асалода кароткатэрміновая. Духоўнае стварае гармонію надоўга.

3) ЖЖ ці фэйсбук?
І як не сорамна такое пытаць у чалавека, які столькі допісаў прысвяціў барацьбе з фэйсбукам? :)
Дарэчы, чалавек гэты няроўную бітву прайграў і цяпер сам дублюе жж-шныя допісы ў тваракнізе для тых сяброў, якія канчаткова сышлі з жж, але з якімі хочацца падтрымліваць сувязь.

4) Сабе ці яму?
Вось гэта пытаннечка :). А кажуць, флэшмобы - легкадумны занятак.

Калі шчыра, то, азіраючыся назад, усведамляю, што ў юнацтве ў маім каханні было дастаткова эгаізму.
Нашым з мужам адносінам сёлета будзе 29 гадоў, таму з вышыні гэтай лічбы аўтарытэтна заяўляю, што цяжка толькі першыя 10 гадоў :). Пасля эгаізм кудысьці выпараецца, як вада з кацінага паўміска ў спякотны дзень.  Сёння я нават такімі катэгорыямі, як "сабе" ці "яму", не мыслю. "Нам"!
Іншымі словамі, у межах правілаў флэшмоба мой адказ на сёння "яму".

5) Расія ці Украіна?
Украіна. Тут не буду тлумачыць сваю пазіцыю, бо не хапала мне пад святочным допісам палітычных баталій. Скажу толькі, што і дА канфлікту Украіна мне была бліжэй. А дзядулі з бабулямі ў мяне як рускія, так і ўкраінскія былі.

І напрыканцы "ягадка" з абадранай на пляжы каленкай уласнай персонай :).




А я іду ўся такая, у Дольча Габане :).



Шчыра віншую з Народзінамі яшчэ дзвюх "ягадак" рознага ўзросту - Ажыну-Тому allegra_1971 і Сунічку-Волю magik_midnight.
З Днём народзінаў, дзевачкі! Усё-ткі мы ў многім падобныя :).

PS Я ведаю, што наўрад ці хто кінецца каментаваць мой пост у палову на першую ночы, але ж я нарадзілася ў 0.15 :).

Цэтлікі: ,

Віншую!!! Каб усім так цвесці ў 43!

Вось хто ў нас не спіць ноччу - маладыя мамы! :)
Дзякуй вялікі за віншаванне!

Вот все говорят про маленькое черное платье. А я скажу - КРАСНОЕ!!! И не одно:) Именно красное платье должно быть у каждой женщины:)
Поздравляю и тут!:) Цвести, цвести и цвести! Яркой, ароматной, цветной, полной жизни!:)

:) Да-да, чырвонае! Немагчыма прыдумаць нешта лепшае за чырвоную сукенку правільнага адцення!
Дзякуй, Волечка, вялікі! Не знікай з жж, я люблю твае допісы! :)

Спадарыня Ала, Вы ж мяне ведаеце. Я цярпець не магу ўсялякія апытанкі, конкурсы і протчыя спаборніцтвы. Фсё. Сышла з дыстанцыі раз і назаўсёды. Усіх прызнаю пераможцамі. Тыпу, ВСЕМ СПАСІБА ВСЕ СВАБОДНЫ.
Дык вось. Чыста па-дзелу.
Ад усёй душы віншую Вас з днём народзінаў. Зычу Вам самага-самага добрага ды светлага. Каб спраўджваліся самыя рызыкоўныя Вашыя планы, каб не было расчараванняў... Ну, што яшчэ? Каб збылося тое таемнае, пра што Вы марыце. Каб Вам спрыялі ўсе анёлы-ахоўнікі. Блін, што яшчэ дадаць не ведаю. Шчасця Вам ды маральнага камфорту. І цалую, вядома, абнімаю, лабызаю па-ўсякаму, яснае дзела, чоуштам. Люблю, кароча. Вось.

А па дзелу самае прыемнае! :)

ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ, спадарыня Лада! Абдымаю ўдвая мацней! Чакаю на радзіме мужа (вось не саскочыце!). Эх, файна мець дзень народзінаў! :))

Віншую!!!!!! Каб часу на сябе заўсёды хапала, а праца прыносіла толькі задавальненне!

Вы там абдрукоўку зрабілі, пэўна: не 43, а 33 трэба было?

Не ўпэўнена, што зразумела правілы флэшмобаўскія, але паспрабую:
1. Гарачыня ці холад?
2. Пярсцёнкі ці завушніцы?
3. Лес ці поле?
4. Музыка ці выяўленчае мастацтва?
5. Шакалад ці марозіва?

Дзякуй!!! Блін, што вы ўсе не спіце?? Прычым самыя любімыя :)).

Ну, ужо даўно не 33. Тут такая смешная гісторыя. Мой фрэнд ладзіць нейкі сумніўны конкурс прыгажосці сярод беларускіх блогерш. І маю кандыдатуру гвалтам уключылі ў гэтае дзіва. Я, паглядзеўшы на сярэдні ўзрост кандыдатак, абрагаталася і вырашыла агучыць уголас свой узрост (зрэшты, я асабліва ніколі яго не хавала). Там дзевачкі, якіх я магла нарадзіць :))). Вось такі каленкор :).

З другой часткай - клас, клас які! Гэта я павінна жадаючым прыдумваць пары, а тут такое.
1 Гарачыня. Лёгка-лёгка яе пераношу і ледзьве не вмэрла ў Хельсінкі ад холаду.
2 Пярсцёнкі. Нашу і тое, і другое, але завушніцаў заўсёды дзве, а пярсцёнкаў 6 :)). Нават у інтарэсы жж забіла пярсцёнкі. Без іх як голая :).
3 Лес. Там грыбы :).
4 Відаць, усё-ткі жывапіс, бо магу разглядаць бясконца, а да музыці апошнім часам (нягледзячы на музычную адукацыю!) спакойна.
5 Марозіва. Гатова есці нават узімку! Каб толькі не голас, гэта мой галоўны рабочы орган :).

Калі хочаце, Вам напішу пяць пар!


Edited at 2016-03-09 22:16 (UTC)

С днём нараджэння, пані Ала. Калі б такіх прыгожых і таленавітых ягадак было пабольш, то і Беларусь была б лепшай краiнай. Але, як вядома, баланс не павінен парушацца, занадта шмат таленавітых людзей быць не павінна. Ад гэтага яшчэ больш прыемна сутыкнуцца з адным з іх. Шчасця, здароўя, творчых поспехаў.:)

Як прыемна ад Вас гэта пачуць! Велізарны дзякуй! :)

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

З агурком! Ой, з днём нараджэння! Няхай будуць у жыцці і гарошкі, і клеткі, і чырвонае, і Індыйскі акіян. Ну і здароў'е - куды ж без яго.
А нам пабольш вашых загадак.

Дзякуй-дзякуй! :)

Буду далей мучыць сяброў загадкамі!

Вы-та ведаеце, як выглядае Індыйскі акіян ;).

Тут у жж слабакоў не засталося, кінемся і яшчэ як!)))) Віншую з днём народзінаў, сапраўды вы як ягадка!))) Я б таксама па фота больш 33 не дала б)

А ў мяне Польшча мая любоў канешне, ну і Украіна (да ўсіх падзей, проста вось люблю і ўсё тут!)))) Хых, я спадзяюся, што ў мяне гэтае "яму" не здарыцца, каб зусім "яму-яму" і "нам" без "мяне" асобна. І палоооскі, люблю палоскі. Ну як Цім Бартан) Пра вусы-бараду сапраўды падстава а не пытанне, я за "нічога" ці лайт-варыянт, але ў той жа час добра ўяўляю, як ранкам ляніва бывае нечым такім займацца)

Ага, я думала напішу ды спаць пайду, але ў мяне совы адны ў сябрах :)).

Ой, дзякуй вялікі! Ягадка, канешне, ужо не та, але ўсё адно прыемна :).

А я да Польшчы падазрона стаўлюся :).
З гэтым "яму" не так усё страшна. Я проста ўпэўнена, што з боку майго мужа быў бы адказ "ёй". Прычым у адрозненне ад мяне ён бы так адказаў і ў 16, і ў 45. Такі вось вектар-кантакт я і назвала "нам".

Калі мужчыну ляніва галіцца, няхай не лезе цалавацца :)).

Не люблю поздравления от незнакомых людей, но раз уж я здесь. Поздравляю вас с днем рождения. Извините, почему-то читая ваши тексты подумала, что вы старше. А на фото никак не эти годы, все гораздо лучше и моложе. И платье чудесное.

У тым і цымус жж, у адрозненне ад сацсетак, што тут чужыя з цягам часу становяцца блізкімі, а часам пераходзяць у ранг рэальных сяброў :).

Дзякуй вялікі за віншаванне!

Хоць адзін чалавек такое пра мае тэксты напісаў. Звычайна так адбываецца толькі з артыкуламі. Гадоў 10 таму мне некалькі разоў сур'ёзныя людзі (у тым ліку Раіса Баравікова, дарэчы) гаварылі, што па маіх артыкулах, не бачачы мяне, вырашылі, што мой узрост за 50 :). А аднойчы ў жж-шную суполку мова_бай напісала, дзе палова ўдзельнікаў мяне не ведае, дык у каментарах мне напісалі, маўляў "дзяўчынка" піша. З-за ката на аватарцы, мабыць :).

Ала, за святам! Шчыра виншую!

Дзякуй, Томачка! З НАШЫМ святам! :)

Дзякуй!
Разумею, які ў вас там сёння дзянёк ;).

З днём народзінаў, Алачка! Шчасця многа-многа!
Я вельмі ўдзячная ЖЖ за нашае знаёмства. І веру, што зусім хутка яно такі перастане быць толькі віртуальным ))
А Воля бессаромная, ага: нельга дабіваць чалавека ў дзень народзінаў ))

Дзякуй вялікі, Волечка! І за флэшмоб таксама. Тры гады я карыстаюся бессаромна тваімі напрацоўкамі ў дзень народзінаў :).

Я толькі "за" развіртуалізацыю! Не хочаш прыехаць на нашу славутую канферэнцыю? Мы зараз пачынаем працаваць у гэтым кірунку. Магу даслаць запрашэнне па блату :).

Ала, ты - чалавек-сьвята! :) Прачнулася я раніцай, думаю, зазірну ў фэйсбук за кавай. І панеслася!.. У выніку ў мяне малако ўцякло (літаральна), так зачыталася тваімі адказамі :)))
Таму эгаістычна раю і надалей радаваць сяброў сабой і сваімі допісамі! І, канечне, здароўя, выдатнага настрою, новых ідэй, натхненьня! І хоць вы з мужам ужо даўно "мы", зычу паболей рамантычных трапяткіх момантаў!

Да флэшмобу гатовая :)

:)) Дзякуй вялікі, Воля!
Так, рамантыкі з узростам усё меней, правільнае пажаданне :).

Пытанні:
1 Дождж або снег?
2 Ноўтбук (планшэт) або тэлефон?
3 Афрыка або Азія?
4 Дэтэктыў або фантастыка?
5 Спадніца або нагавіцы?

Давай, давай, я праверу адказы :)).

Мілая Ала, з народзінамі!
так, вы сапраўды - самая мілая з усіх мілых жанчын у беларускай літаратуры. І таму ў нашым прыгожым пісьменстве ёсць будучыня!
Заставайцеся такой жа. Светлых дзён вам, кахання і любові!

Дзякуй, спадар Валеры! Заўсёды адчувала ад Вас нейкія адметныя промні цяпла. Прыемна, хаця пра будучыню і няпраўда :).

Ну, пра Вашу прыгажосць і малады выгляд,ні як не на 43, вышэй шмат пісалі, таму , каб не паўтарацца , проста - віншую з Днём нараджэння! Заставацца гэткай жа маладой і прыгожай!

Дарэчы, дзесяць год таму, ў 43, я яшчэ ой як шмат глупстваў мог нарабіць, бо быў малады. А зараз ужо лянота - старэць пачаў.

А вось наконт флэшмоба - дзіўная гэта рэч. Ну вось як мне, напрыклад, адказаць на пытанне "вусатыя ці барадатыя?"? Не, ну яшчэ гэткія ледзьве прыкметныя вусікі могуць прыдаваць пікантнасьць і сэксуальнасьць, але барадатая жанчына ўжо точна мне б не спадабалася. Так што тут мы з Вамі, спадарыня Ала, маем аднолькавы густ:)

Насмяшылі, спадар Генадзь апошнім пасажам :))). Дзякуй вялікі! І за пажаданні, і за камплімент, і за настрой!

Не знікайце з жж :).