?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц
дама з кацячкай
veragodna
Я нічога не маю супраць жаночага свята, бо калі капнуць глыбей, мала знойдзецца святаў з бездакорным паходжаннем. Для мяне гэта найперш свята вясны і хараства. А таму напярэдадні яго прадстаўляю вам мой суб'ектыўны топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц (парадак адвольны). Помню, пад падобным допісам пра мужчын мае сябры (не будзем паказваць пальцам, хто :) засумняваліся, што ў нас шмат пекных ды зграбных жанчын з пяром у руцэ. І хаця ў цэлым жанчын у класічнай айчыннай літаратуры па сучасных мерках не так і багата, кожная другая з іх  - прыгажуня. Вось вам доказ.

Апытанкі не будзе, бо яны ўсе, на мой погляд, прыўкрасныя. Каго забыла, дадавайце ў каментарах.
Сённяшніх маладых і прыгожых у рэйтынг не ўключала, бо тут дакладна дзясяткам не абышлося б :).

1 Раіса Баравікова (1947)
Недарэмна калісьці Раіса Андрэеўна атрымала тытул секс-сімвала беларускай літаратуры. А вось яе фота ў маладосці - недапрацовачка! - у сеціве няма. Хіба толькі гэта, і тое не самае лепшае.


2 Вера Вярба (1942 - 2012)
Акрамя яркай знешнасці, вылучалася і манерай паводзін, якая нязменна прыцягвала ўвагу мужчын. М. Аўрамчык успамінае: "Вельмі дзёрзка трымалася, вельмі своеасабліва. Я нікога не магу параўнаць зь ёй, нікога з тых паэтаў, якія амаль за сорак год маёй кансультацыі паэзіі прыходзілі да мяне".
Вера Вярба (фота НН)


3 Ларыса Геніюш (1910 - 1983)
Здавалася б, як жанчына з галівудскай, без перабольшвання, знешнасцю магла валодаць такой мужнасцю?




4 Гэтая неверагодна абаяльная ўсмешка належыць Маі Львовіч (1933 - 2015)
Вядомая больш як украінская паэтка, Мая Львовіч пісала на пяці мовах, у тым ліку па-беларуску. Бацькі паэткі абое з Беларусі, з Гомельшчыны. Маці паэткі нарадзілася ў Гомелі, бацька - у Ветцы.


5 Паўліна Мядзёлка (1893 - 1974)
Так-так! Мядзёлка была не толькі актрысай і Купалавай музай, але і выступала ў друку з вершамі. Я проста ўпэўнена, што такая экзатычная знешнасць была б і сёння запатрабавана у многіх сферах - ад кіно да мадэльнага бізнесу.

Віталь, дарэчы, вам раскажа, дзе можна сустрэць такіх прыгажунь :). Паўліна Мядзёлка дзяцінства правяла ў Глыбокім.


6 Алаіза Пашкевіч, або проста Цётка (1876 - 1916)
Між іншым, таксама запатрабаваны сёння тыпаж знешнасці. І гэта без макіяжа!





7 Я вышэй скардзілася на адсутнасць фатаграфій нашых пісьменніц у маладым узросце, а некаторыя, як, скажам, Людміла Паўлікава-Хейдарова (1952) і ў свае 64 захавалі прыгажосць.





8 Зоська Верас (1892 - 1991)
Людвіка Савіцкая яшчэ і артыстычная была ў дадатак.


9 Галіна Каржанеўская (1950) з яе адмысловым безабаронна-дзіцячым хараством.


10 На дзясятае месца ў мяне было тры прэтэндэнткі, але аддам яго легендзе - Лесі Беларусцы (? - 1948), тым больш ужо вунь якую фактуру ёй намалявалі :).

Адсюль

UPD Стыхійнае галасаванне сяброў паказала, што 10-ю пазіцыю павінна заняць Яўгенія Янішчыц (1948 - 1988).





Кхм... відавочна, чараўніц трэба шукаць не сярод пісьменніц, а сярод літаратуразнаўцаў.

Што, хіба не прыгожыя пісьменніцы?? :)

А я нават i не чула нiколi пра большасць з iх. А яны прыгажунi.

Дык насамрэч у савецкі час небагата было пісьменніц, літаратуру як від дзейнасці мужчыны акупавалі :).

6 - на першай фотцы не Цётка.

Лаканічна :).

А хто? У ЛіМе пішуць, што яна.

(Deleted comment)
(Deleted comment)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Во гэта тэма! :)
Заўважу толькі, што і з маладзейшага пакалення шмат цудоўных (на мой густ). Але далей я прамаўчу, каб нікога не пакрыўдзіць.

Вечная ізноў жа! :)

Так і ёсць! Я наўмысна не разглядала сённяшніх маладзейшых пісьменніц-прыгажунь. У 10 пунктаў тут дакладна ўкласціся было б немагчыма :).

На мой погляд, яна не была прыгажуняй. Ёсць толькі адно сімпатычнае фота, дзе яна схіліла галаву.

(Ананімна)
Ну Вы ж ведаеце, што ніякай Лесі Беларускі насамрэч не было!

Цудоўна ведаю :). Але ж і партрэтаў ужо папанамалёўвалі.

Вельмі прыгожыя!
Я б на першае месца Маю Львовіч паставіла, але ж гэта мой асабісты выбар такі)

Вельмі абаяльная, згодна.
А я ўявіла іх з сучаснымі прычоскамі, адзеннем ды макіяжам. Нешта неверагоднае! :)

Люблю Вашыя допісы, не знікайце, калі ласка!!!

Дзякуй вялікі! Я сама люблю жж. Але вось табе, Ала, і адносна вольны месяц люты. То артыкул тэрмінова, то экспертыза дысертацыі, да таго ж кожны дзень па шпіталях ездзіла. Мая мама ды мужаў бацька такі сюрпрыз нам зрабілі. Дык мы з сястрой па чарзе ездзілі карміць. Эх.

Баравікову не пазнала. З узростам, па-мойму, яна стала прыгажэйшай, чым была ў маладосці. Не?

Так, калі я пазнаёмілася з Раісай Андрэеўнай 10 гадоў таму, проста дзівілася, якая яна прыгожая.

А ў "Крыніцы" калісь было такое фота маладой Р. Баравіковай - вачэй не адарваць!

Той выпадак, калі каменты выклікаюць больш пытанняў, чым сам пост))))
Тык 6 на першым гэта не Цётка, а чыясь бабуля?))) І што за Леся Беларуска, якой не было?)))))
Паўліна Мядзёлка сапраўды прыгожая ў сваёй незвычайнасці. Астатнія на мой погляд нічога такога, але гэта ўсё канешне 1) суб'ектыўна 2) я сама не Анджаліна ў лепшыя гады, каб яшчэ і крытыкаваць чыюсь знешнасць) Галоўнае, што былі))))

Я ўжо не буду мяняць фота, але Цётка прыгожая на ўсіх здымках.
А з Лесяй была такая містыфікацыя гадоў 15 таму, В. Коўтун стварыла паэтку з біяграфіяй, творамі і іншымі акалічнасцямі-падрабязнасцямі. І нават навукоўцы павяліся :).

Мядзёлка і ў мяне на першым месцы.
Мы ж не крытыкуем знешнасць, наадварот, усхваляем прыгажосць :).

Не-не-не, ну што гэта за топ, першая фотка Пашкевіч -- фэйк, а Леся Беларуска -- фэйк сама. І наогул, я нязгодны :)

Дарэчы, на Зоську Верас я столькі "тынкоўкі" наклаў, шо вось ажно да топу трапіла!

А мне вось знешне Янішчыц неяк больш прыемная, чым Зоська Верас.

Вось, ужо другі чалавек галасуе за Янішчыц *запісвае* :). Унясем карэктывы.

Паўліна Мядзёлка руліць, а яшчэ дзевяць трэба пашукаць :))

Я нават знаю ў якой яна хаце жыла :)

Папярэднія каментары не чытала пакуль :)


Edited at 2016-03-07 16:48 (UTC)